Асобы ў штацкім палююць на фотакарэспандэнтку НН Юлію Дарашкевіч
15.03.2010 21:49
—
Новости Общества
|
Ёсць інфармацыя, што на 24 сакавіка прызначаны працэс аб нанясенні ёй цялесных пашкоджанняў міліцыянту.
Гаворка пра падзеі 16 лютага. Юлію затрымалі, калі яна здымала акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы. Тады прапаршчык Ігнацьеў забраў у яе журналісцкае пасведчанне, а іншы чалавек у цывільным (не прадставіўся) адвёў яе ў аўтобус, зазначыўшы, што журналістка нібыта ўдарыла яго. У той вечар фотакарэспандэнтку, лаўрэата міжнародных журналісцкіх прэмій, адпусцілі без складання пратакола. Цяпер справа ўсплыла. Сёння міліцыянты прыходзілі да бацькоў мужа Юліі, шукалі яе. І паведамілі, што 24 сакавіка мае адбыцца суд па справе аб нанясенні ёй цялесных пашкоджанняў міліцыянту. Звяртае ўвагу дата: за дзень да Дня Волі. Увечары асобы ў штацкім ужо ламіліся ў дзверы кватэры, дзе жыве Юлія. Яе муж ім не адамкнуў. Пасля паўгадзіннай аблогі яны рэціраваліся, пасля таго як фотажурналістка ў тэлефонннай размове паабяцала інспектару Саладуну, што заўтра з"явіцца да яго з адвакатам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць інфармацыя, што на 24 сакавіка прызначаны працэс аб нанясенні ёй цялесных пашкоджанняў міліцыянту. |
|