Аўтар раману «Параноя» прызначаны в.а. кіраўніка Дэпартамента палітычных навук ЕГУ. 21.by

Аўтар раману «Параноя» прызначаны в.а. кіраўніка Дэпартамента палітычных навук ЕГУ

16.03.2010 09:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як стала вядома «НН», аўтар скандальнага раману «Параноя» Віктар Марціновіч прызначаны в.а. кіраўніка Дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ). Дагэтуль спадар Марціновіч быў вядомы грамадскасці як журналіст, культуролаг, пісьменнік ды палітычны аглядальнік.

Прызначэнне цікавае тым, што сп. Марціновіч не займаўся дагэтуль палітычнай навукай, а такая пасада вымагае наяўнасці навуковага бэкграўнду ў адпаведнай дысцыпліне, які, прыкладам, мела спн.Святлана Навумава, што займала гэтую пасаду дагэтуль.

Аўтар «Параноі» падцвердзіў у размове з «НН» дакладнасць атрыманай інфармацыі. «Так, мяне насамрэч прызначылі часова выконваючым абавязкі кіраўніка Дэпартамента. Хто стане яго кіраўніком, будзе вядома толькі ў ліпені. Калі не будзе рэзкіх пярэчанняў супраць маёй кандыдатуры, то я хацеў бы паспрабаваць сябе ў новай ролі» – адзначыў В.Марціновіч. Ён таксама заўважыў, што ў літоўскіх універсітэтах існуе шмат прыкладаў, калі аддзяленнямі паліталогіі кіруюць спецыялісты з сумежных галінаў. «Гэта пашыраная ў сучаснай адукацыйнай прасторы практыка» – паведаміў спадар Марціновіч.

***

Пазалетась В.Марціновіч абараніў дысертацыю на тэму «Віцебскі авангард (1918-1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка». Кіраўніцтва ЕГУ пастаянна дэкларуе свае намеры ствараць класічны еўрапейскі універсітэт, грунтаваны на прафесіяналізме, акцэнтуючы сваю адрознасць ад беларускіх універсітэтаў на радзіме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома «НН», аўтар скандальнага раману «Параноя» Віктар Марціновіч прызначаны в.а. кіраўніка Дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика