Пуцін: адносіны Менску з Захадам вартыя непрызнання Абхазіі
16.03.2010 21:41
—
Новости Общества
|
Нармалізацыя адносінаў Беларусі з Захадам вартая непрызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіў прэм"ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін па заканчэнні пасяджэння савета міністраў саюзнай дзяржавы. «Мы заўсёды выступалі за нармалізацыю адносінаў Беларусі з заходнімі краінамі ... Калі гэта будзе адбывацца на гэтай глебе, то ўжо ёсць нейкі станоўчы эфект», — сказаў Пуцін, адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе ён на перамовах з Беларуссю падымаць тэму прызнання рэспублік. Беларусь ужо больш за год разглядае пытанне прызнання незалежнасці дзвюх каўказскіх рэспублік. На думку экспертаў, Мінск баіцца, што падобны крок зашкодзіў б развіццю адносін, у прыватнасці, з Еўразвязам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы заўсёды выступалі за нармалізацыю адносінаў Беларусі з заходнімі краінамі».
|
|