Аўтагандляры перамаглі
09.04.2010 01:46
—
Новости Общества
|
Удзельнікам стыхійнага мітынгу, які прайшоў 8 красавіка на аўтарынку ў Ждановічах, удалося дабіцца выканання сваіх патрабаванняў — кошт заезду на тэрыторыю рынку для іх зніжаны.
Стыхійны мітынг пачаўся сёння раніцай. Прычынай стала чарговае павышэнне кошту заезду на тэрыторыю рынку — з 95 да 100 тысяч рублёў. Як паведаміў старшыня савета РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, мітынг завяршыўся, аўтамабілі заязджаюць на тэрыторыю рынку. Кошт заезду зніжаны да ранейшага памеру. «Тры тыдні таму кошт заезду быў 90 тысяч рублёў, потым зрабілі 95 тысяч, а сёння ўзнялі да 100 тысяч.Гэта і выклікала абурэнне прадпрымальнікаў. У далейшым усё будзе залежаць ад таго, наколькі адміністрацыя гатова да дыялогу з малым бізнесам», — заявіў Шумчанка. Дырэктар гандлёвага цэнтра «Ждановічы» Генадзь Падбярозны пацвердзіў, што плата за ўезд на аўтарынак пакуль зніжана да 95 тысяч рублёў. Разам з тым ён сцвярджае, што плата для прадаўцоў аўтамабіляў не павышалася больш як год. Паводле слоў дырэктара, на наступным тыдні, хутчэй за ўсё, кошт заезду зноў будзе павялічаны да 100 тысяч рублёў.Бакі называюць розную колькасць удзельнікаў стыхійнай акцыі пратэсту. Паводле звестак адміністрацыі, мітынгавалі не больш як 20—30 чалавек, паводле інфармацыі прадпрымальнікаў — прыблізна 300. *** Гісторыя аўтамабільнага рынку «Ждановічы» пачалася ў 1993 годзе, калі некалькі фізічных асоб арганізавалі салон па продажы аўтамабіляў. У 1994 годзе рашэннем Мінскага гарвыканкама была выдзелена тэрыторыя для будаўніцтва гандлёвага цэнтра. Зараз аўтамабільны рынак — найбуйнейшы ў Беларусі, штотыднёва ўмяшчае да 5 тысяч аўтамабіляў. Ён уваходзіць у гандлёвы цэнтр «Ждановічы», размешчаны па адрасе: Мінск, вул. Ціміразева, 123/1. Валодае ім аднайменнае прыватнае прадпрыемства. З гэтым гандлёвым цэнтрам была звязана крымінальная справа паводле факту нямэтавага выкарыстання і захопу зямель. У якасці абвінавачанага па справе праходзіў генеральны дырэктар прадпрыемства Яўген Шыгалаў. 1 кастрычніка 2009 года ён быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з тым, што кампенсаваў нанесены дзяржаве ўрон у 85 млрд. рублёў. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікам стыхійнага мітынгу на аўтарынку ў Ждановічах удалося дабіцца выканання сваіх патрабаванняў
|
|