Час планаваць адпачынак — 2010. 21.by

Час планаваць адпачынак — 2010

09.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вы ўжо думаеце пра адпачынак на лета? Шукаеце прыймальныя варыянты, маніторыце інтэрнэт і газеты ў пошуках "сваёй" турыстычнай фірмы? Зэканоміць час на гэтым этапе можна, наведаўшы выставу "Адпачынак-2010", што праходзіць у выставачным комплексе "Белэкспа".

240 удзельнікаў з 14 краінаў свету прапаноўваюць беларусам свае турыстычныя паслугі. Гэта транспартныя кампаніі, турыстычныя агенцтвы, арганізацыі па страхаванні і бяспецы, а таксама разнастайныя санаторыі, гатэлі і турыстычныя комплексы.

Турфірмы прапануюць не толькі папулярныя маршруты ў Турцыю і Егіпет. Адным з новых кірункаў стаў адпачынак у Кітаі.

Акрамя традыцыйных адпачынкаў у гатэлях са стандартнай праграмай, на выставе турфірмы прапануюць веласіпедныя і аўтамабільныя маршруты, гастранамічныя туры, адпачынак з вывучэннем мовы, а таксама экстрэмальны турызм.

Адпачынак у Беларусі гатовыя прапанаваць нацыянальныя паркі "Нарачанскі", "Браслаўскія азёры", "Белавежская пушча", "Прыпяцкі", "Сілічы" і інш., а таксама аграсядзібы і турыстычныя комплексы. У першы дзень адкрыцця выставы ДУ "Цэнтр-Курорт" прэзентаваў новы шасцідзённы турыстычны маршрут "Беларускія акварэлі", асаблівасцю якога стала наведванне "Сафары-парка" на Прыпяці. Сем новых маршрутаў гэтага сезона прапанаваў Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту — ад праекта "Па дарозе да Грунвальда" да этнаграфічнага агратурызму.

— Нас радуе тое, што нягледзячы на крызіс і 13-ю па ліку выставу, колькасць яе ўдзельнікаў і наведвальнікаў не зменшылася. Асаблівасці гэтай выставы ў тым, што прапаноўваюцца большыя магчымасці адпачынку ў аддаленых тэрыторыях нашай краіны, — кажа намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга. — Калі летась мы прапаноўвалі традыцыйныя курорты, такія як Нарач, Лепель і г.д., то сёлета гэты спіс пашырыўся. Сёння ў Беларусі існуе больш за 1000 аграсядзібаў. Цяпер мы плануем развіццё турызму на найбліжэйшыя пяць гадоў. Сюды ўвойдзе распрацоўка тураў для беларусаў. Гэта і аднадзённыя, і больш працяглыя маршруты. Вы самі пераканаецеся, што кошты на турыстычныя маршруты ў Беларусі засталіся на ўзроўні мінулага года.

Па словах спадара Шульгі, Міністэрства не бачыць перспектывы атрымання вялікіх грошай ад Чарнобыльскага турызму. Што датычыцца прапановаў праводзіць у Беларусі тыя ж лавелас-туры, то гэта, на думку Чэслава Шульгі, не тое, чым можа праславіцца Беларусь.

Наведаць "Адпачынак-2010" варта таксама, каб зэканоміць 3-5 працэнтаў ад кошту пры набыцці турыстычных пуцёвак. Большасць турыстычных агенцтваў спецыяльна для выставы зрабіла зніжкі. Наведаць выставачны комплекс "Белэкспа" можна да 10 красавіка ўключна. Кошт уваходнага білета — 3 тыс. рублёў.

Настасся Занько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вы ўжо думаеце пра адпачынак на лета? Шукаеце прыймальныя варыянты, маніторыце інтэрнэт і газеты ў пошуках "сваёй" турыстычнай фірмы? Зэканоміць час на гэтым этапе можна, наведаўшы выставу "Адпачынак-2010", што праходзіць у выставачным комплексе "Белэкспа".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика