ЕЎТУХ Уладзімір Гаўрылавіч. 21.by

ЕЎТУХ Уладзімір Гаўрылавіч

09.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 красавіка 2010 года на 79-м годзе пайшоў з жыцця былы першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР Еўтух Уладзімір Гаўрылавіч.

Еўтух Уладзімір Гаўрылавіч нарадзіўся 3 студзеня 1932 года ў вёсцы Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Усё сваё жыццё ён звязаў з роднай беларускай зямлёй.

У пасляваенны час У.Г. Еўтух прайшоў працоўны шлях ад курсанта ваенна-інжынернага вучылішча да першага намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР.

Пасля звальнення ў 1956 годзе з радоў Савецкай Арміі Уладзімір Гаўрылавіч працаваў на прадпрыемствах будаўнічай індустрыі. Партыйную работу пачаў у 1963 годзе на пасадзе намесніка загадчыка аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Мінскага прамысловага абкама КПБ. У 1970 годзе быў назначаны загадчыкам аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ. З 1975 года Уладзімір Гаўрылавіч узначальваў сектар прамысловага і транспартнага будаўніцтва аддзела будаўніцтва ЦК КПСС у Маскве. У 1979 годзе У.Г. Еўтух быў назначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва. Значны асабісты ўклад У.Г. Еўтуха ў развіццё гэтай галіны быў адзначаны прэміяй Савета Міністраў СССР. У 1986 годзе У.Г. Еўтух быў назначаны першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР.

За час работы на гэтай пасадзе У.Г. Еўтух праявіў сябе як кіраўнік высокага дзяржаўнага ўзроўню, які змог згуртаваць вакол сябе прафесіяналаў і калектыў аднадумцаў, што садзейнічала стабільнай рабоце эканомікі нашай краіны і стварэнню станоўчага іміджу рэспублікі.

У ліку дзяржаўных узнагарод У.Г. Еўтуха — ордэн Леніна, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн "Знак Пашаны", медалі "За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна", "Ветэран працы", дзве ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР. За час працоўнага жыцця быў выбраны народным дэпутатам БССР, быў членам Бюро ЦК КПБ.

Лёс падарыў гэтаму чалавеку яркае, напоўненае добрымі справамі і павагай акружаючых жыццё. На вялікі жаль гэта жыццё перарвалася і цяпер застанецца светлай памяццю ў нашых сэрцах.

Для калег і саратнікаў, для простых грамадзян рэспублікі Уладзімір Гаўрылавіч назаўсёды застанецца прынцыповым і прыстойным, добразычлівым, сціплым і працавітым чалавекам.

Светлая памяць аб Еўтуху Уладзіміру Гаўрылавічу, пачуццё шчырай павагі да гэтага чалавека назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 красавіка 2010 года на 79-м годзе пайшоў з жыцця былы першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР Еўтух Уладзімір Гаўрылавіч. Еўтух Уладзімір Гаўрылавіч нарадзіўся 3 студзеня 1932 года ў вёсцы Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Усё сваё жыццё ён звязаў з роднай беларускай зямлёй. У пасляваенны час У.Г. Еўтух прайшоў працоўны шлях ад курсанта ваенна-інжынернага вучылішча да першага намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика