Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 24 красавіка
09.04.2010 11:06
—
Новости Общества
|
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў №530, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у апараце Саўміна.
Суботнік арганізуецца ў сувязі са святкаваннем 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941‑1945 гадоў, абвяшчэннем 2010 года Годам якасці. Рэкамендавана правесці рэспубліканскі суботнік на добраахвотнай аснове. Людзі будуць працаваць на працоўных месцах альбо добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан населеныя пункты, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, пахавання ў месцах масавай гібелі цывільнгаа насельніцтва. Таксама будзе праведзена падрыхтоўка загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезона і ўладкаванне аграгарадкоў. Аўтар: БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў №530, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у апараце Саўміна. Суботнік арганізуецца ў сувязі са святкаваннем... |
|