Мітрапаліт Філарэт атрымаў вышэйшую ўзнагароду Камітэта дзяржкантролю. 21.by

Мітрапаліт Філарэт атрымаў вышэйшую ўзнагароду Камітэта дзяржкантролю

09.04.2010 16:25 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, атрымаў вышэйшую ўзнагароду Камітэта дзяржаўнага кантролю — нагрудны знак КДК.

Як паведамілі ў прэс‑службе камітэта, прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы ўзнагароджаны «за значны ўклад у духоўна‑маральнае і патрыятычнае выхаванне работнікаў органаў фінансавых расследаванняў». Нагрудны знак яму ўручыў 8 красавіка старшыня КДК Зянон Ломаць.

Акрамя гэтага, прадстаўнікам Беларускай праваслаўнай царквы ўручаны ганаровыя граматы Камітэта дзяржкантролю.

Мітрапаліт Філарэт, у сваю чаргу, уручыў кіраўніцтву фінансавай міліцыі Камітэта дзяржкантролю абраз апостала Паўла,

які з 2009 года быў абраны нябесным заступнікам органаў фінансавых расследаванняў. Менавіта гэтаму святому належаць словы: «Корань бо ўсім злым — срэбралюбства ёсць». Гэта ж выслоўе працытавана і на абразе.

Як адзначыў мітрапаліт Філарэт, асноўная задача работнікаў фінансавай міліцыі заключаецца ў захаванні эканамічнай бяспекі краіны і спыненні злачынстваў у эканамічнай сферы.

Абраз апостала Паўла, напісаны іканапісцам прыходу храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у Мінску Вольгай Чарняк, быў уручаны намесніку старшыні КДК, дырэктару дэпартамента фінансавых расследаванняў Рыгору Вярэмку. Копіі абраза ўручаны кіраўнікам абласных упраўленняў дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК, а таксама старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянону Ломацю.


Аўтар: БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, атрымаў вышэйшую ўзнагароду Камітэта дзяржаўнага кантролю — нагрудны знак КДК. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика