Ці паўплывае крызіс на адпачынак беларусаў?
20.04.2010
—
Новости Общества
|
Набліжаецца сэзон адпачынкаў. Дзе зьбіраюцца адпачываць сёлета беларусы, ці паўплывае крызіс на іх пляны, колькі гатовыя суайчыньнікі ашчадзіць на адпачынак?Зь першымі веснавымі промнямі сонейка людзі пачынаюць марыць аб адпачынку і плянаваць, куды паехаць. Вось найбольш тыповыя адказы менчукоў на пытаньне, дзе яны зьбіраюцца сёлета адпачыць:
— За мяжой. Таму што мора люблю. Таму што там сэрвіс, і ўсё такое. Прыемней неяк адпачываць за мяжой. — Не хапае ў нас яшчэ месцаў для забаваў, якія ёсьць у Эўропе. — У Беларусі лепш за ўсё, дзесьці на лецішчы альбо ў вёсцы. — Шчыра кажучы, усё роўна. Апошні раз адпачываў у Беларусі, спадабалася. А часьцей, канечне, за мяжой. — Калі ёсьць лішнія грошы, канечне, за мяжой. Там сэрвіс лепшы. — За мяжой, канечне. Дзе тут адпачываць? — На моры, канечне. Хачу сёлета ў Румынію паехаць. — За мяжой, таму што там сэрвіс лепшы. — Ня ежджу нікуды. Сяджу зь дзецьмі дома. — Лепш зьяжджаць. Таму што за мяжой кошты тыя ж, а ўмовы лепшыя, і цікавей. — На курорце ў Эгіпце. А ў Беларусі неяк ня вельмі добра, і надвор’е дрэннае. — Канечне, толькі за мяжой. Беларусі мне хапае 350 працоўных дзён. — Канечне, за мяжой, там жа людзі іншыя, цуд! Такім чынам, бальшыня беларусаў усё ж марыць адпачываць па-за межамі краіны. Тыдзень таму ў Беларусі прайшла прадстаўнічая выстава-кірмаш «Адпачынак», у якой удзельнічала каля 200 экспанэнтаў з 14 краінаў сьвету. Галоўны рэдактар тыднёвіка «Туризм и отдых» Лілія Кобзік на пытаньне, ці будуць адпачываць сёлета беларусы, адказала так: «Недзе будуць адпачываць. Крызіс, найбольш жорсткая хваля, накрыў беларусаў у 2009 годзе. Рынак проста абрынуўся — гэта бачна нават па статыстыцы, хаця яна паказвае ня вельмі дакладныя лічбы. У гэтым годзе другая хваля, мабыць, будзе, таму што, нягледзячы на прапановы са зьніжкамі, раньніх шматлікіх браніровак не назіраецца. Кліент чакае». Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2009 годзе на кожнага замежнага турыста, што наведаў Беларусь, прыходзілася трое беларусаў, якія выяжджалі за мяжу. Колькасьць арганізаваных турыстаў, што адпачывалі за мяжой, склала 317 тысяч чалавек — гэта на 17% менш, чым у 2008 годзе. Летась найбольш папулярнымі ў беларускіх турыстаў краінамі традыцыйна былі Турцыя, Украіна, Баўгарыя, Эгіпет, Расея, Літва, Польшча, Чэхія. Звычайна на выставе-кірмашы народ вывучае прапановы, параўноўвае кошты і браніруе пуцёўкі. Прадстаўнік буйной кампаніі «Алатан-Тур» Аляксей Стрэльчанка выказаў такое меркаваньне: «Сёньня найбольшая колькасьць рэйсаў у Турцыю прадстаўлена. Натуральна, гэта краіна для беларускіх турыстаў пад нумарам адзін. Крыху павялічана колькасьць перавозак у Грэцыю. Можна меркаваць, што будзе невялікі рост і на Баўгарыю. Круглы год народ у Эгіпет лятае. Нязгасны інтарэс — гэта адпачынак у Крыме. У цэлым, я б сказаў, асьцярожны аптымізм прысутнічае». Куды сёлета беларусы змогуць паехаць, шмат у чым залежыць ад коштаў на пуцёўкі. Лілія Кобзік кажа: «Пакуль што ёсьць толькі травеньскія цэны і чэрвеньскія. На шмат якіх напрамках гэта яшчэ ня вельмі цёплае мора, невядома, якое надвор’е. Але цэны ёсьць, і яны вельмі „салодкія“, вельмі нізкія. Таму, хто хоча адпачыць на пачатку сэзону, зараз могуць купіць пуцёўкі па неблагіх коштах». Што тычыцца тых мясьцінаў, якія лічацца самымі масавымі — Турцыя, Баўгарыя, Крым — раньнія браніроўкі таксама ня вельмі добра ідуць, таму што ўсе чакаюць, што ў разгар сэзону будуць вельмі вялікія зьніжкі, мяркуе Лілія Кобзік: «Можа, нават і дачакаюцца — у тым выпадку, калі ўсе самыя прыстойныя гатэлі не раскупяць расейцы і немцы. Інакш нам давядзецца браць тое, што застанецца». Што тычыцца мінулага году, крызіс істотна закрануў толькі некаторыя катэгорыі насельніцтва, мяркуе прадстаўнік «Алатан-тур» Аляксей Стрэльчанка: «Людзі, якія выбіралі найбольш эканамічныя варыянты адпачынку, Чарнаморскае ўзьбярэжжа Ўкраіны — ня Крым, а, да прыкладу, Херсонскую вобласьць, Адэскую, Найбольш эканомная катэгорыя летась нікуды не паехала, а засталася на лецішчах, на вёсцы. Мікалаеўскую, арганізаваны адпачынак Найбольш эканомная катэгорыя летась нікуды не паехала, а засталася на лецішчах, на вёсцы.на Азоўскім моры, — вось гэтая катэгорыя страты панесла істотныя. Найбольш эканомная катэгорыя летась нікуды не паехала, а засталася на лецішчах, на вёсцы. А тыя, хто езьдзіў у Турцыю, працягваюць туды лятаць, толькі больш скрупулёзна ставяцца да выбару гатэлю, больш эканомна». З уступленьнем суседніх зь Беларусьсю краінаў у Шэнгенскую зону беларусы менш сталі адпачываць у Эўропе: летні адпачынак на азёрах у Польшчы, на Балтыйскім моры ў Літве і проста экскурсіі сталі карыстацца меншым попытам з-за высокага кошту візаў, кажа Лілія Кобзік: «Самі па сабе гэта даволі недарагія паездкі, але візы на сям’ю з чатырох чалавек па суме каштуюць больш, чым сама паездка. Таму проста адсеклі ад Усходняй Эўропы беларусаў. А Заходняя Эўропа зь вельмі добрымі гатэлямі ня вельмі даступная па цэнах». Турыстычны партал Holiday.by цягам пяці гадоў уважліва адсочвае, дзе адпачываюць беларусы. Што тычыцца сэзону-2010, кіраўнік парталу Андрэй Барашка кажа: «Адпачынак у Беларусі, Турцыя, Крым і Ўкраіна, як два розныя кірункі, і Баўгарыя — вось „топ-пяцёрка“, якая захавае сёлета свае пазыцыі. Паводле папярэдніх прагнозаў, год ня будзе крызісным. Ашчаджэньні на адпачынак у людзей ёсьць, адпачынак — вельмі заразная штука. То бок калі людзі рэгулярна адпачывалі раней, яны ўжо ня змогуць адмовіць сабе ў гэтым задавальненьні. Летні сэзон, як мінімум, я чакаю актыўным». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набліжаецца сэзон адпачынкаў. Дзе зьбіраюцца адпачываць сёлета беларусы, ці паўплывае крызіс на іх пляны, колькі гатовыя суайчыньнікі ашчадзіць на адпачынак?
|
|