З чацвярга — мокры снег?. 21.by

З чацвярга — мокры снег?

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пахаладанне ў Беларусі не звязана з воблакам вулканічнага попелу, лічыць начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У першай палове тыдня сярэднесутачная тэмпература будзе адпавядаць кліматычнай норме, якая складае плюс 4—7 градусаў. У аўторак паўсюдна, а ў сераду месцамі пройдуць дажджы. Тэмпература сёння 10—16 цяпла. У чацвер, пятніцу і суботу па ўсёй тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, а ўначы і раніцай па поўначы магчымы мокры снег. Уначы ў чацвер падмарозіць месцамі да мінус 3 градусаў, удзень — плюс 5—12. У пятніцу і суботу ўначы — ад мінус 2 да плюс 5, удзень — 6—12 цяпла.

Дзмітрый Рабаў упэўнены, што вывяржэнне вулкана на поўдні Ісландыі ніякім чынам на надвор'е ў Беларусі не паўплывае мінімум на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

Начальнік аддзела забруджвання атмасфернага паветра цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынга навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Багдана Казярук паведаміла рэдакцыі, што вывяржэнне вулкана ў Ісландыі пакуль ніяк не паўплывала на стан паветра ў нашай краіне. Спецыялістамі робяцца вымярэнні паветра ў зоне дыхання чалавека на вышыні 3,5 метраў ад зямлі. Канцэнтрацыі ўсіх мікраэлементаў па стане на 19 красавіка знаходзіліся ў межах нормы.

паведаміла рэдакцыі, што вывяржэнне вулкана ў Ісландыі пакуль ніяк не паўплывала на стан паветра ў нашай краіне. Спецыялістамі робяцца вымярэнні паветра ў зоне дыхання чалавека на вышыні 3,5 метраў ад зямлі. Канцэнтрацыі ўсіх мікраэлементаў па стане на 19 красавіка знаходзіліся ў межах нормы.

Разам з тым, інтэрнэт-крыніцы паведамляюць, што асобныя мэтэаролагі чакаюць з'яўленне ў паўночнай Еўропе эфекта "крывавых дажджоў" і чырвоных закатаў, якія выклікае попел у атмасферы. Аднак больш за ўсё навукоўцы апасаюцца таго, што вывяржэнне ісланскага вулкана зацягнецца, і гэта прывядзе да змянення клімату Еўропы. Ужо зараз прагназуецца большая колькасць халодных дзён.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пахаладанне ў Беларусі не звязана з воблакам вулканічнага попелу, лічыць начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика