«Многія са здзіўленнем даведаліся, што ёсць такія газеты, як «Газета Слонімская», ці «Intex-press». 21.by

«Многія са здзіўленнем даведаліся, што ёсць такія газеты, як «Газета Слонімская», ці «Intex-press»

07.05.2010 19:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра ўдзел незалежных выданняў у выставе «СМІ ў Беларусі» расказала дырэктар Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі» Алена Шостак.


Пляцоўка незалежных СМІ з рэгіёнаў. Фота «Салідарнасць».

З 4 па 7 мая ў Мінску ў прайшла штогадовая выстава «СМІ ў Беларусі». Сёлета яна адбывалася чатырнаццаты раз. І ці не ўпершыню на гэтым форуме прысутнічала прадстаўнічая дэлегацыя незалежнай рэгіянальнай прэсы — Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі» прэзентавала на выставе больш за 20 выданняў. Пра «першы блін» расказала выканаўчы дырэктар асацыяцыі Алена Шостак.

Многія з гасцей выставы, яе ўдзельнікаў, найперш прадстаўнікоў дзяржаўных выданняў, сёлета ўпершыню даведаліся пра факт існавання ў рэгіёнах такой колькасці незалежных газет. «Многія нават не ведалі, што ёсць такія выданні, як «Газета Слонімская», ці «Intex-press» з Баранавічаў. І што гэтыя газеты выходзяць дваццацітысячнымі накладамі, але пры гэтым самастойна вырашаюць праблемы распаўсюду», — кажа спадарыня Алена. Па яе словах, свае выданні — больш за два дзесяткі — на выставу прапанавалі 14 рэгіянальных выдаўцоў. Незалежныя газеты разбіралі, як гарачыя піражкі. Тым не менш, кажа кіраўніца асацыяцыі, наўрад ці ўдзел у выставе дапаможа незалежным выданням падвысіць продажы і знайсці новых падпісчыкаў. «Калі да нас і падыходзілі з канкрэтнымі пытаннямі і прапановамі, то, як правіла, гаворка ішла пра рэкламу».

Расказала Алена Шостак і пра ўмовы ўдзелу ў выставе. Заяўку асацыяцыі арганізатары «СМІ ў Беларусі» задаволілі ў дзень яе падачы. Ніякіх умоў не выстаўлялася, не спатрэбілася і ўзгадняць асартымент выданняў, што меркавалася прэзентаваць на выставе.

Квадратны метр выставачнай плошчы абышоўся ў 80 еўра, 85 еўра давялося заплаціць у якасці ўнёску, які ўключаў у сябе акрэдытацыю, уключэнне прэзентацыйных выданняў у агульны каталог выставы і г.д. Яшчэ некалькі дзесяткаў еўра каштавала афармленне павільёна.

На наступны год Асацыяцыя плануе таксама ўдзельнічаць у форуме.

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі» была зарэгістраваная ў ліпені 2009 году. Узначаліў арганізацыю кіраўнік выдавецкага дома «Інтэкс-прэс» Уладзімір Янукевіч. У асацыяцыю «Аб’яднаныя масмедыі» ўвайшлі выдаўцы такіх газет, як «Intex-Press» (Баранавічы), «Борисовские новости», «Газета Слонімская», «Газета для вас» (Івацэвічы), «Інфа-кур’ер» (Слуцк), «Информ-прогулка» (Лунінец), «Вольнае Глыбокае», «Брестский курьер», «Брестская газета», «Вечерний Бобруйск», «Бобруйский курьер», «Рэгіянальная газета» (Маладзечна), «Ганцавіцкі час», «Нясвіжскі час». Большасць з гэтых выданняў ад 2006 г. не маюць доступу да дзяржаўнай сістэмы распаўсюду.


Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра ўдзел незалежных выданняў у форуме «СМІ ў Беларусі» расказала дырэктар Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі» Алена Шостак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика