ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
08.05.2010
—
Новости Общества
|
Ва Украіне ў красавіку адзначана дэфляцыя
Ва Ўкраіне індэкс спажывецкіх цэн у красавіку 2010 года склаў 99,7%, паведамілі ў Дзяржкамстаце краіны. Пры гэтым з пачатку бягучага года інфляцыя ва Ўкраіне дасягнула 4,4%. У красавіку на спажывецкім рынку Украіны зменшыліся кошты на прадукты харчавання на 0,6%, паслугі ЖКГ — на 0,1%, адпачынак і культуру — на 0,3%. У той жа час быў адзначаны рост коштаў на алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы на 0,7%, адзенне і абутак — на 0,2%, ахову здароўя — на 0,3%, транспарт — на 0,7%, рэстараны і гасцініцы — на 0,6%. Пасля мецяжу кіргізскія сілавікі недалічыліся УЗІ і M16Падчас красавіцкага мецяжу ў Кіргізіі супрацоўнікі адной са спецслужбаў — Службы дзяржаўнай аховы — пазбавіліся 207 адзінак зброі. Пра гэта, як паведамляе АКІрrеss, заявіла Генеральная пракуратура рэспублікі. Сярод згубленай зброі 89 аўтаматаў Калашнікава, восем пісталетаў-кулямётаў УЗІ, тры снайперскіх вінтоўкі, адна вінтоўка M16 і адзін гранатамёт. Пракуратура пры гэтым, як вынікае з паведамлення, не вінаваціць у прысваенні зброі ні ўдзельнікаў мецяжу, ні саміх сілавікоў. Сцвярджаецца, што пісталеты і аўтаматы былі "згубленыя". Падчас красавіцкіх падзей, нагадаем, мяцежнікі адбіралі зброю ў супрацоўнікаў сілавых структур. Акрамя таго, доступ да зброі яны атрымлівалі, захопліваючы адміністрацыйныя будынкі. За пасаду прэзідэнта Польшчы пазмагаюцца 10 кандыдатаўЗа пасаду прэзідэнта Польшчы будуць змагацца дзесяць прэтэндэнтаў. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты завяршылася ў ноч на 7 мая, паведамляе АFР. Для праходжання працэдуры рэгістрацыі кожны з кандыдатаў павінен быў сабраць не меней за 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. Спікер Сойма Браніслаў Камароўскі сабраў больш за 700 тысяч подпісаў, аднак ён саступіў брату загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага Яраславу Качыньскаму, які заручыўся падтрымкай 1,6 мільёна выбаршчыкаў. Тым не менш, сацыёлагі лічаць, што верагоднасць перамогі Камароўскага на выбарах складае каля 45 працэнтаў. Качыньскі займае ў апытаннях другое месца прыкладна з 30 працэнтамі. Астатнім кандыдатам не атрымалася пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер. Брытанскія кансерватары выйгралі, але Гордан Браўн можа застацца ва ўладзеКансерватыўная партыя выйграла парлменцкія выбары ў Вялікабрытаніі, паведамляюць інфармагенцтвы. Паводле абноўленых дадзеных адзінага ехіt-роll трох вядучых брытанскіх тэлекампаній, у новым складзе Палаты абшчын Кансерватыўная партыя заваявала 305 мандатаў, Лейбарысцкая — 255, партыя Ліберальных дэмакратаў — 61 мандат і незалежныя — 29 месцаў. Лейбарысцкай партыі не ўдалося перамагчы чацвёрты раз запар на ўсеагульных выбарах. Аднак і мандат Кансерватыўнай партыі не відавочны — партыі не ўдалося займець абсалютную парламенцкую большасць. Упершыню з 1974 года ў парламенце Вялікабрытаніі няма партыі, якая самастойна можа ўтварыць урад большасці. У гэтых умовах ёсць некалькі магчымых сцэнараў развіцця далейшых палітычных падзей. Пры гэтым галоўнымі з'яўляюцца стварэнне кансерватарамі ўрада меншасці ці ўтварэнне кааліцыйнага ўрада з удзелам лейбарыстаў і ліберальных дэмакратаў. Кіраўнік МЗС Злучанага Каралеўства Дэвід Мілібэнд ужо заявіў у інтэрв'ю брытанскім тэлеканалам, што з-за адсутнасці відавочнай большасці на парламенцкіх выбарах ніводная з партый "не мае маральнага права на манаполію ўлады". У той жа час міністр па справах бізнэсу краіны Піцер Мандельсон лічыць, што ў такой сітуацыі прыярытэт у фарміраванні ўрада Вялікабрытаніі павінен быць аддадзены дзейснаму прэм'ер-міністру Гордану Браўну. Французскі філосаф растлумачыў крызіс у Еўропе саюзам Берліна і МасквыВядомы французскі філосаф і інтэлектуал 73-гадовы Андрэ Глюксман у інтэрв'ю выданню Wеlt заявіў пра распад франка-германскага саюза, які, паводле яго слоў, з'яўляўся галоўнай рухальнай сілай ЕС. Паводле меркавання Глюксмана, прычына разладу ў тым, што Берлін адыйшоў ад Парыжа, зпаярнуўшыся ў бок Масквы. Менавіта гэтым, як адзначыў філосаф, тлумачыцца сённяшні крызіс у Еўропе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Украіне ў красавіку адзначана дэфляцыя Ва Ўкраіне індэкс спажывецкіх цэн у красавіку 2010 года склаў 99,7%, паведамілі ў Дзяржкамстаце краіны. Пры гэтым з пачатку...
|
|