Фінляндыя адкрые пасольства ў Мінску
11.05.2010 17:43
—
Новости Общества
|
Пра гэта заявіў у Хельсінкі міністр замежных спраў Аляксандр Стуб на прэс‑канфэрэнцыі, якая прысвячалася публікацыі «Асноўных палітычных лініяў Фінляндыі ў дачыненні да Ўсходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі».
Міністр Стуб сказаў: «Мінск знаходзіцца ўсяго толькі за 800 кіламетраў ад Хельсінкі. Існуе вялікі эканамічны патэнцыял, які мы спрабуем скарыстаць як найпаўней». На сённяшні дзень інтарэсы Фінляндыі ў Беларусі прадстаўляе амбасада ў Літве. Яе кіраўнік Мар’я‑Ліза Кільюнен адначасова выконвае абавязкі і амбасадаркі ў Беларусі па сумяшчальніцтве. А амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын акрэдытаваны ў Хельсінкі як амбасадар у Фінляндыі па сумяшчальніцтве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў у Хельсінкі міністр замежных спраў Аляксандр Стуб на прэс‑канфэрэнцыі, якая прысвячалася публікацыі «Асноўных палітычных лініяў Фінляндыі ў...
|
|