Рэдактары незарэгістраваных СМІ схадзілі ў Мінінфармацыі. Безвынікова. 21.by

Рэдактары незарэгістраваных СМІ схадзілі ў Мінінфармацыі. Безвынікова

12.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лілія Ананіч патлумачыла журналістам, чаму не рэгіструюць іх СМІ. А рэдактар Шыла "ўкалоў" намесніцу міністра жорсткай гістарычнай аналогіяй.Заснавальнікі трох незарэгістраваных незалежных СМІ (“Наш дом”, “Химик. Два города”, “Солигорск плюс”) сустрэліся з намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч. Ці наблізіў дыялог гэтыя выданні да рэгістрацыі?

“Я не думаю, што наш сённяшні візіт будзе мець нейкую практычную эфектыўнасць”, — пра вынікі перамоваў расказаў падчас прэс-канферэнцыі намеснік галоўнага рэдактара незарэгістраванага выдання “Химик. Два города” Сяргей Балай:

“Але важна тое, што тры газеты ў адзін дзень разам звярнулі ўвагу чыноўнікаў на тое, што мы не паасобку, што гэта справа агульная і мы хацелі б усё ж такі рабіць сваю працу. Да таго ж, газета — гэта новыя працоўныя месцы, гэта заробкі, гэта падаткі, якія мы плацім…”

Не чакаў шмат ад сустрэчы і заснавальнік газеты "Солигорск плюс" Уладзімір Шыла. А калі намесніца міністра спаслалася на юрыдычную бездакорнасць адмоваў у рэгістрацыі, параўнаў яе пазіцыю з дзеяннямі фашыстаў, на што чыноўніца пакрыўдзілася.

Уладзімір Шыла: “Я дазволіў сабе прыводзіць жорсткія гістарычныя аналогіі. На простыя пытанні: "Чаму вы ўсё ж такі не зарэгістравалі выданне?" — яна адказвала проста: “А што тут абмяркоўваць, мы дзейнічаем у адпаведнасці з законам, у вас ёсць нашае рашэнне і юрыдычна яно бязгрэшнае”. Тады я сказаў ёй, што ніхто з нацыстаў, якія спалілі шэсць мільёнаў яўрэяў, не парушыў законы Рэйху. Яна на гэта вельмі моцна пакрыўдзілася”.

Праваабаронца Алена Танкачова заклікала іншыя незарэгістраваныя СМІ ўдзельнічаць у гэтым працэсе і рабіць яго публічным:

“Я ўпэўненая, што сумесныя скаардынаваныя публічныя дзеянні, накіраваныя на арганізацыю працэсу рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, павышаюць шанцы рэгіянальных СМІ быць зарэгістраванымі.

Ёсць ілюзія: чым цішэй я зайду ў кабінет, чым больш прыгожа я пастаю перад гэтым чыноўнікам, чым менш людзей пра гэта даведаюцца, раптам пранясе — такая тактыка не працуе. Пакуль мы кожны паасобку размаўляем з вялікай дзяржаўнай машынай, яна нас не чуе”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лілія Ананіч патлумачыла журналістам, чаму не рэгіструюць іх СМІ. А рэдактар Шыла "ўкалоў" намесніцу міністра жорсткай гістарычнай аналогіяй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика