Рух на асобных дарогах Мінска будзе абмежаваны. 21.by

Рух на асобных дарогах Мінска будзе абмежаваны

13.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта папрасілі папярэдзіць чытачоў "Звязды" у сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Часовыя абмежаванні звязаныя з афіцыйным візітам у Беларусь прэзідэнта В'етнама Нгуен Мінь Чыета.

У прыватнасці, 13 мая ў раёне 12 і 14 гадзін дня будзе перакрыты рух па праспекце Пераможцаў і праспекце Незалежнасці. У гэты дзень з 16.00 таксама часова абмяжуюць рух па МКАД, па праспекце Пераможцаў і плошчы Незалежнасці, а ў 19.00 — у раёне плошчы Перамогі. На плошчы Перамогі (і на пад'ездах да яе) абмежаванні па руху будуць і 14 мая ў 9.30, а ў 16.00 — у раёне Кастрычніцкай плошчы па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці. У пяць гадзін вечара ў сувязі з наведваннем в'етнамскім лідарам комплексу "Мінск-Арэна" перакрыюць праспект Пераможцаў, вуліцу Нарачанскую і вуліцу Праектуемую. Часовыя абмежаванні руху транспарту па МКАД у кірунку Лагойскай шашы будуць 15 мая ў 9.00, а 16 мая ў 8.00 перакрыюць дарогі па маршруце МКАД — праспект Незалежнасці — Маскоўская шаша — аэрапорт "Мінск 2".

Шаноўныя ўдзельнікі дарожнага руху, пастаўцеся да часовых абмежаванняў з разуменнем і загадзя плануйце свой маршрут.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта папрасілі папярэдзіць чытачоў "Звязды" у сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Часовыя абмежаванні звязаныя з афіцыйным візітам у Беларусь прэзідэнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика