АБЗАЦ
13.05.2010
—
Новости Общества
|
У Шклове сямігадовы веласіпедыст пацярпеў пры сутыкненні з аўтамабілем. Першакласнік ехаў на веласіпедзе па праезнай частцы і вырашыў выехаць на галоўную дарогу. Ён не ўступіў дарогу аўтамабілю, у выніку чаго і адбылося сутыкненне. Дзіця атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і было шпіталізаванае. У сувязі з гэтым ДАІ нагадвае, што дзецям да 14 гадоў забаронена выязджаць на дарогу на веласіпедзе. РУУС Заводскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце ўтаплення ў Чыжоўскім вадасховішчы вучня 9-га класа адной з мінскіх школ. Хлопчык прыйшоў з сябрамі на рыбалку. Як расказалі сябры, дзевяцікласнік вырашыў даплыць да аднаго з астравоў і адтуль лавіць рыбу. Не даплыўшы, пачаў крычаць і патануў. Людзі, што былі на беразе, выклікалі міліцыю, якая і выцягнула цела. Як лічаць медыкі, хутчэй за ўсё, у халоднай вадзе ў падлетка звузіліся сасуды гэта т.зв. "сутарга купальшчыка". Кіраўнік аднаго з дамоў-інтэрнатаў Верхнядзвінскага раёна атрымліваў хабар ад сваіх падначаленых. Так, з адной медсястры ён узяў $500 за працаўладкаванне ў інтэрнат яе знаёмай, з іншай — $200 за павышэнне. Яшчэ $300 атрымаў ад санітара за непрыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці за п'янства на працоўным месцы, што пагражала звальненнем. За хабарніцтва кіраўнік прыгавораны да 3 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. ПОЎНЫ АБЗАЦІркуцкія прыставы арыштавалі трох сабак за камунальныя даўгі гаспадароў. Сям'я запазычыла за камунальныя паслугі каля 130 тыс. рублёў. Такі доўг назапасіўся за паўтара года, і ніхто з гаспадароў плаціць не збіраўся. Таму было вырашана арыштаваць двух мопсаў і французскага бульдога. Па звестках прыставаў, гэтых сабак сям'я трымала для развядзення і наступнага продажу шчанюкоў. Кошт жывёлаў ацэнены ў 10 тыс. рублёў. За мінулы год ліса ўкрала ад 200 да 250 прадметаў абутку ў жыхароў невялікага нямецкага гарадка Ферэн, а сёлета зноў узялася за старое. Жывёліна цягае ў бліжэйшы лес самы розны абутак — ад гумовікаў да хатніх тапачак. Усё гэта яна цягне з тэрасаў, лесвіц, ганкаў і садоў па ўсім горадзе. Сёлета ліса скрала абутак ужо ў чатырох чалавек. Як мяркуе ўладальнік лесу, рудая свавольніца цягае абутак сваім шчанюкам, каб тыя маглі забаўляцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінулы год ліса ўкрала ад 200 да 250 прадметаў абутку ў жыхароў невялікага нямецкага гарадка Ферэн, а сёлета зноў узялася за старое. Жывёліна цягае ў бліжэйшы лес...
|
|