Перавага — рублёвым дэпазітам
13.05.2010
—
Новости Общества
|
За чатыры месяцы гэтага года ўклады ў замежнай валюце ў беларускіх банках зменшыліся на 6,7 мільёна долараў ЗША, ці на 0,2 працэнта. На пачатак мая, паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі Міхаіл Журавовіч, насельніцтва трымала на валютных дэпазітах крыху больш як 3,5 мільярда долараў ЗША. За мінулы месяц уклады ў замежнай валюце зменшыліся на 21,6 мільёна долараў ЗША, ці на 0,6 працэнта. Іншая тэндэнцыя, якую ў галоўным банку звязваюць перш за ўсё з высокай даходнасцю, назіраецца па дэпазітах у нацыянальнай валюце. Так, за студзень-красавік сёлета дэпазіты ў нацыянальнай валюце ўзраслі амаль на 1,3 трыльёна рублёў, ці на 15,8 працэнта, і склалі каля 9,3 трыльёна рублёў. І калі ў красавіку адзначалася істотнае змяншэнне валютных зберажэнняў, то па рублёвых рост склаў больш як 425 мільярдаў, ці 4,8 працэнта. Калі ж згадваць агульную лічбу зберажэнняў, якія людзі трымаюць цяпер у банках, гэта значыць, у рублях і замежнай валюце, то яна на пачатак мая дасягнула 19,7 трыльёна рублёў. З пачатку года рублёвыя і валютныя ўклады павялічыліся амаль на 1,6 трыльёна рублёў, ці на 8,8 працэнта. У Нацыянальным банку таксама згадалі, што на 1 мая ў разліку на аднаго жыхара прыпадала 2 мільёны 183 тысячы 300 рублёў зберажэнняў (у эквіваленце 737,3 долара), размешчаных у дэпазітах і сертыфікатах. На пачатак года адпаведная лічба раўнялася 1 мільёну 939 тысячам 500 рублям (677,4 долара) — за чатыры месяцы зберажэнні папоўніліся 243 800 рублямі. Ігар ШЧУЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За чатыры месяцы гэтага года ўклады ў замежнай валюце ў беларускіх банках зменшыліся на 6,7 мільёна долараў ЗША, ці на 0,2 працэнта. На пачатак мая, паведаміў...
|
|