Дзень нараджэння ў свеце традыцыйнай культуры
13.05.2010
—
Новости Общества
|
У народным асяроддзі глыбока верылі, што на працягу сутак час мае неаднастайны характар. Напрыклад, "нешчаслівымі" для нараджэння лічыліся поўнач і поўдзень, а таксама момант захаду сонца. Акрамя таго, існавала паданне, што ў сутках ёсць "шчаслівыя" і "нешчаслівыя" хвіліны, гадзіны. Калі дзіця нараджалася ў прамежку часу ад поўначы і да поўдня, лічылася, што гэта спрыяльны фактар, які прадказвае, што нованароджаны даволі хутка пачне хадзіць, гаварыць, будзе рознабакова развітым чалавекам. Другая палова дня, г. зн. час ад поўдня і да поўначы лічыўся меней спрыяльным. У гэты час на свет з'яўляюцца людзі недаўгавечныя і непрыстасаваныя да жыцця. Агульнавядома, што момант захаду сонца лічыцца небяспечным часам, які аказвае істотны ўплыў на фізічны стан чалавека, таму дзеці, народжаныя ў гэты час, не мелі добрага здароўя і жадання шмат папрацаваць. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народным асяроддзі глыбока верылі, што на працягу сутак час мае неаднастайны характар. Напрыклад, "нешчаслівымі" для нараджэння лічыліся поўнач і...
|
|