Да былога курсанта міліцыі прыйшлі з ператрусам. 21.by

Да былога курсанта міліцыі прыйшлі з ператрусам

13.05.2010 22:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяніса Беляка з Наваградка абвінавацілі ў тым, што ён абліў фарбай чужы аўтамабіль.

Былы курсант Акдэміі МУС Дзяніс Бяляк з Наваградка паведаміў, што сёння, 13 мая да ягоных бацькоў прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія мелі ордэр на ператрус. Участковы Валянцін Рагуля заявіў бацькам хлопца, што таго падазраюць у здзяйсненні хуліганства. Нібыта ўчора позна ўвечары ён са сваім сябрам аблілі фарбай чужое аўто. Белякі не пусцілі міліцыянтаў у сваю кватэру.

Дзяніс сцявярджае, што ўчора ў гэты час ён быў у іншай частцы горада, што могуць пацвердзіць некалькі чалавек.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2009 г. Д. Бяляк быў адлічаны з Акадэміі МУС за самавольнае пакіданне тэрыторыі гарнізона і дробнае хуліганства, учыненае ў Наваградку. Дзяніс у сваім лісце ў НН сцвярджаў, што яго з сябрамі затрымалі незаконна, а пратаколы яны падпісалі пад ціскам. Сярод тых, хто нібыта маральна ўздзейнічаў на затрыманых, Беляком называецца і ўчастковы Рагуля.

Былы курсант і яго сябры прайшлі ўсе судовыя інстанцыі — аж да Вярхоўнага суда, звярталіся ў Гепракуратуру і Адміністрацыю Лукашэнкі, але паўсюль ім было адмоўлена.


СП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяніса Беляка з Наваградка абвінавацілі ў тым, што ён абліў фарбай чужы аўтамабіль. Былы курсант Акдэміі МУС Дзяніс Бяляк з Наваградка паведаміў, што сёння, 13...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика