GUVD_MINSK: «Каплі крыві забрызгаюць фоцік». 21.by

GUVD_MINSK: «Каплі крыві забрызгаюць фоцік»

15.05.2010 20:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Спадзяюся ніхто з тутэйшых не збіраецца на гей парад?» — такое паведамленне з’явілася сёння на афіцыйным твітэры ГУУС. Наступныя заявы з мікраблогу сталічнай міліцыі былі далёка не паліткарэктнымі:

«Прызнаюся шчыра — АМАПаўцы раз’юшаны, і настроены на месілава заднепрыдворных асабліва агрэсіўна. Таму трымайцеся падалей… Каплі крыві забрызгаюць фоцік, кускі мяса і гм…чагосьці яшчэ…»

— папярэджваў міліцыянер, які вядзе мікраблог ГУУС на твітэры.

Праз некалькі гадзін гэтыя допісы з твітэра былі выдалены, аднак засталіся іх скрын-шоты:

 © s-05-10/GUVD_Minsk1.jpg
 © s-05-10/GUVD_Minsk1.jpg

Падрабязную перапіску і скрын-шоты можна знайсці ў жж-карыстальнікаў slavak-time і toxaby Між іншым, з яе вынікае, што міліцэйскае кіраўніцтва актыўна спрабавала праз твітэр даведацца пра месца правядзення гей-прайду ў журналістаў.

Нагадаем, што 1 траўня 2010 года мінскае гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў завяло сабе рахунак у сацыяльных сетках Twitter і Livejournal пад нікам GUVD_MINSK .

«Сайт мінскага ГУУС паспяхова працуе фактычна тры гады. Крытэрыем яго карыснасці з"яўляецца той факт, што колькасць нашых наведвальнікаў пастаянна расце, — заявіў тады выканаўца абавязкаў начальніка аддзела ідэалогіі ГУУС Мінгарвыканкама Валерый Матэйка. — Штодзённа на сайт заходзіць ад 1,5 да 2,5 тысячы карыстальнікаў. Але, з другога боку, цяперашні багаты з інфармацыйнага пункту гледжання змест сайта ГУУС мог бы прынесці карысць значна большай колькасці карыстальнікаў байнета. З улікам таго, што блогасфера і сацыяльныя сеткі набіраюць абароты неймавернымі тэмпамі, мы і вырашылі пачаць асвойваць гэтыя бяскрайнія прасторы».


НШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічны ГУУС папярэдзіў пра разгон геяў праз Twitter.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика