Допыт Някляева перанеслі на 11‑ю
19.05.2010 10:55
—
Новости Общества
|
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў правёў мінулую ноч у Ленінскім РУУС г. Менску. Як сказала ягоная жонка Вольга, допыт меўся пачацца а 9‑й, але яго перанеслі на 11-ю
Зроблена гэта паводле дамоўленасці адвакаткі Мар’яны Сямешкі і следчага. Някляева затрымалі ўначы ў аўторак пасьля ператрусу ў ягонай кватэры. Калі Някляева выводзілі, ён зьвярнуўся да сьледчых з пытаньнем чаму яго вязуць на допыт уначы, калі заканадаўства патрабуе рабіць гэта днём. «Пад час ператрусу ўзялі два кампутары (адзін зь іх ‑‑ мой), флэшкі, дыскі (у тым ліку і з фільмам Дашука), старую «Народную волю, нататнікі, паперы, усё, што ляжала на пісьмовым стале, ‑‑ сказала жонка паэта Вольга. ‑‑ У пратаколе, які мне пакінулі, таксама пазначана, што ўзятая кніга «Леў Сапега — першы прэзыдэнт БНР». У нас раней зламаўся кампутар, і ўсе тэксты, якія Валодзя напісаў у апошнія сем гадоў, мы перагналі на флэшку. Валодзя прасіў іх, каб яны не сьціралі, каб усё захавалася. Яны адказалі, што яны толькі зьбіраюць, а глядзець будуць іншыя людзі. Я перадала яму ваду і крыху паесьці (ён ня еў увесь дзень, пакуль ішлі ператрусы). Дзяжурны міліцыянт сказаў, што пакінуць яго у РУУС да раніцы, а 9‑ай пачнецца допыт. А потым, напэўна, павязуць на Акрэсьціна». Сёньня паплечнікі Някляева правядуць прэс-канфэрэнцыю а 12‑й гадзіне ва Ўправе ПБНФ.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння паплечнікі пісьменніка і грамадскага лідэра правядуць прэс‑канфэрэнцыю а 12‑й гадзіне ва Управе ПБНФ. |
|