Журналістку Ірыну Халіп дапыталі трэці раз у "паляўнічай справе". 21.by

Журналістку Ірыну Халіп дапыталі трэці раз у "паляўнічай справе"

26.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірына Халіп азнаёмілася з заключэньнем дадатковай экспэртызы, якую прызначаў сьледчы Аляксандар Пусеў. Перад экспэртамі ставілася задача ўзламаць паштовыя скрыні журналісткі і прачытаць усю інфармацыю.

Паводле заключэньня, экспэртам не ўдалося гэтага зрабіць.

"Сьледчы Пусеў сказаў мне, што я ўжо ніколі ня ўбачу свой кампутар, таму што ён прызнаны рэчавым доказам і цяпер знаходзіцца ў матэрыялах крымінальнай справы.

Я спыталася: "Можа, ёсьць нейкі шанец мне яго зноў убачыць?" Ён адказаў, што, магчыма, — не, і заканадаўства гэта дазваляе. Таму што ў кожным з нашых кампутараў ёсьць нейкая інфармацыя, якая цікавіць сьледзтва, але, як мне сказаў сьледчы, нікога з нас ня могуць прызнаць нават падазраванай, і мы сьведкі, бо няма дастатковай інфармацыі", — паведаміла "Свабодзе" Халіп.

На папярэднім допыце сьледчы вярнуў Ірыне Халіп дыскі з фатаздымкамі сына. Гэтым разам ён вярнуў ёй флэш-картку. Пры гэтым ён адмовіўся вярнуць кампутар, спаслаўшыся на тое, што ён застанецца ў міліцыі ў якасьці рэчавага доказу.

19 траўня ў міліцыю выклікалі шэф-рэдактара "Народнай волі" Сьвятлану Калінкіну, журналістку "Народнай волі" Марыну Коктыш і рэдактарку сайту "Хартыя-97" Натальлю Радзіну.

Журналісткам не вярнулі кампутары, сканфіскаваныя падчас ператрусу ў рамках крымінальнай справы, распачатай за паклёп на старшыню Гомельскага ЎКДБ Івана Каржа.

16 сакавіка на кватэрах Калінкінай, Коктыш, Халіп і Радзінай супрацоўнікі МУС правялі ператрусы і забралі ўсе носьбіты інфармацыі.

Крымінальную справу распачалі 30 сьнежня 2009 г. Падставай сталі публікацыі лістоў ад сваякоў пакараных у "паляўнічай справе".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ірына Халіп азнаёмілася з заключэньнем дадатковай экспэртызы, якую прызначаў сьледчы Аляксандар Пусеў. Перад экспэртамі ставілася задача ўзламаць паштовыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика