Зьбівалі з ног, выкручвалі рукі, кідалі на падлогу
29.05.2010
—
Новости Общества
|
Зьбіты спэцназаўцамі Зьміцер Пармон знаходзіцца ў шостым клінічным шпіталі Менску зь пераломам ключыцы. Франак Вячорка таксама быў затрыманы разам са Зьмітром і сёньня атрымаў заключэньне судмэдэкспэртаў аб зьбіцьці.27 траўня 12 актывістаў Моладзі БНФ дзеля ўшанаваньня памяці паэта Максіма Багдановіча спрабавалі на роварах праехаць ад стэлы «Менск — горад-герой» да помніка паэту. Акцыю разагналі, трох удзельнікаў затрымалі.
Зьміцер Пармон знаходзіцца ў аддзяленьні траўматалёгіі 6-га клінічнага шпіталя. Ён распавёў сьледчаму, які наведаў яго раніцай, пра абставіны ўчорашняга затрыманьня. Фота і відэа затрыманьня. Зьміцер прыгадаў, што калі пад’ехаў на ровары на месца збору ўдзельнікаў прабегу, то ўбачыў там некалькі незнаёмых людзей. Спачатку ён падумаў, што тыя будуць удзельнічаць у акцыі. Але яны раптам кінуліся на Франка Вячорку. Хлопца зьбілі з ног і пацягнулі ў мініаўтобус, які пад’ехаў па газоне і праз клюмбу. Наступным стаў Зьміцер Пармон. Да яго кінуліся пяцёра людзей у цывільным. Яго таксама зьбілі з ног і пацягнулі ў аўтамабіль, у якім ужо быў Франак. Зьміцер распавёў, што адбылося ў аўтобусе: «Мяне зьбівалі, натуральна, кулакамі. Калі ў машыну закінулі, я адчуваю, што ўжо пабіты такі. Думаю, што трэба ўжо сесьці. Мяне скідваюць з крэсла. Кажуць: Сядзі на падлозе!». І яшчэ адзін удар вельмі моцны. Адчуваю, што баліць недзе ў месцы правага пляча. Памацаў пальцамі і адчуў, што неяк нядобра костка боўтаецца. Кажу: «У мяне, здаецца, зламаная ключыца. А яны: „Што ты гоніш?! А ну, давай!“. І яшчэ мяне павалтузілі. Кажу: «У мяне, здаецца, зламаная ключыца. А яны: „Што ты гоніш?! А ну, давай!“. І яшчэ мяне павалтузілі. Адзін там падарваўся і кажа: „Зараз я табе яшчэ й вушы надзяру“. Ну, я прыкрыўся толькі». У міліцыі былі дзьве доктаркі, якіх паклікалі ў дзяжурную частку. Паглядзеўшы на рану Зьмітра, доктаркі сказалі, што справа сур’ёзная і трэба тэрмінова выклікаць хуткую. Пасьля таго, як Зьмітра павезьлі ў шпіталь, Франка завялі на трэці паверх. Там да яго выйшаў супрацоўнік міліцыі, на выгляд гадоў пад 40. Ён спытаўся, чаму Франак не даслужыў у войску па стане здароўя, а тут сабраўся езьдзіць на ровары, нібыта спартовец. Пасьля гэтага, з Франкавых слоў, міліцыянт пачаў выкручваць Франку рукі і кідаць яго на падлогу. Сьведкамі гэтаму былі падначаленыя міліцыянта. Пасьля гэтага Франка вывелі зь міліцыі. Хлопец лічыць, што гэта было зроблена адмыслова, каб не складаць пратаколаў, дзе былі б зафіксаваныя прозьвішчы тых, хто іх затрымліваў. Але Франак вярнуўся ў міліцыю і запатрабаваў даць яму накіраваньне на зьняцьцё пабояў. Франак Вячорка: «Выяўленыя два ацёкі на руках і адзін на назе. Мэдыкі схіляюцца, што гэтыя ацёкі ўтварыліся ў выніку пабояў, якія былі мне нанесеныя ў 18:30. Пасьля акцыі я зьвярнуўся з заявай да кіраўніка начальніка РУУС. Мяне апыталі як сьведку. Тыя людзі, якія нас зьбівалі, паводле начальніка, не зьяўляюцца супрацоўнікамі міліцыі Цэнтральнага раёну, таму мая скарга будзе разглядацца як зьбіцьцё невядомымі нявызначанымі асобамі. Я зьвярнуўся ў міліцыю і буду зьвяртацца ў пракуратуру. Тое, што ўчора адбылося, ня лезе ні ў якія вароты. З намі абышліся як з тэрарыстамі. Якія рыхтуюць падпал ці выбух. Не было ніякай неабходнасьці нас зьбіваць, затрымліваць, ламаць ключыцу Зьмітру Пармону. Лічу, што ўсе тыя, хто мае дачыненьне, павінны несьці судовую адказнасьць. Тыя людзі, якія нас зьбівалі, зрабілі ператрус нашых рэчаў, не складаючы ніякіх пратаколаў. У нас забралі сьцягі, майкі, партрэты Максіма Багдановіча. Гэта мы расцэньваем як рабаўніцтва». Зьміцер Пармон і Франак Вячорка будуць настойваць, каб людзей у цывільным, якія іх зьбілі і самавольна забралі рэчы з заплечнікаў, прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці. Зьміцер Пармон: «На здымках „Радыё Свабода“ бачныя гэтыя людзі, якіх зьнялі падчас гэтай акцыі. Натуральна, гэтыя людзі добра бачныя і іх можна апазнаць». Ранейшыя спробы пакараць спэцназаўцаў не давалі плёну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зьбіты спэцназаўцамі Зьміцер Пармон знаходзіцца ў шостым клінічным шпіталі Менску зь пераломам ключыцы. Франак Вячорка таксама быў затрыманы разам са Зьмітром і... |
|