РОЗГАЛАС
01.06.2010
—
Новости Общества
|
Фальшывыя грошы са... звалкі
Двое падазроных, якія разлічваліся ў крамах падробнымі купюрамі, заявілі праваахоўнікам, што знайшлі фальшывыя грошы на звалцы бытавых адходаў у Дзяржынскім раёне. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, напачатку ў міліцыю звярнулася касір Дзяржынскага райпа, якая пры пераразліку грашовай выручкі, што паступіла з крамы ў вёсцы Мігдалавічы, выявіла чатыры несапраўдныя купюры па 20 тысяч рублёў. А крыху пазней у міліцыю звярнулася загадчыца адной з дзяржынскіх крамаў, якая распавяла, што невядомы прад'явіў для аплаты тры фальшывыя купюры па 20 тысяч рублёў. Падчас расследавання гэтых фактаў аператыўнікі ўстанавілі, што злачынства ўчынілі двое жыхароў Дзяржынска, адзін з якіх раней быў судзімы за крадзеж. У ходзе асабістага вобыску апошняга было знойдзена і канфіскавана 5 падробных купюр вартасцю 20 тысяч рублёў, а па месцы жыхарства ён добраахвотна выдаў яшчэ 24 аналагічныя купюры. У другога затрыманага па месцы жыхарства канфіскавана 146 купюр вартасцю 20 тысяч рублёў і 5 лістоў фармату А4 з адлюстраваннем на кожным пярэднім і адваротным баку 4 купюр вартасцю 10 тысяч рублёў. Між іншым, акрамя вышэйзгаданых разлікаў за тавары фальшыўкамі, выяўлена дадаткова яшчэ 8 фактаў збыту купюр вартасцю 20 тысяч рублёў на аб'ектах рознічнага гандлю і грамадскага харчавання ў Дзяржынску і раёне. Што датычыцца падазроных, то, паводле іх слоў, яны знайшлі купюры на звалцы цвёрдых бытавых адходаў і ведалі, што грошы падробныя. Па гэтай справе вядзецца далейшае следства. Ігар ГРЫШЫН. Ні агароджы, ні грошайАдзін прадпрымальны махляр у Брэсце ўзяўся падманваць пажылых людзей, што жывуць у прыватным сектары. Ён абяцаў зрабіць агароджу вакол дома альбо ўчастка. Але грошы браў наперад. У адной пенсіянеркі гора-прадпрымальнік узяў каля двух з паловай мільёнаў рублёў, у другой — 13 000 рублёў, у трэцяга гаспадара — 2 мільёны рублёў. Але абяцанай агароджы домаўладальнікі не дачакаліся і пайшлі ў міліцыю. Зламыснік затрыманы. Яна СВЕТАВА. Адкрыты сезон "палявання" на... веласіпедыПрынамсі, толькі ў Савецкі РУУС сталіцы за некалькі апошніх дзён звярнулася больш за 20 чалавек з заявамі аб крадзяжы двухколавага "каня". Як адзначае прэс-афіцэр савецкага РУУС Вольга Яскевіч, асабліва крымінальнікі "палююць" за дарагімі "горнікамі" і "хуткаснікамі", кошт якіх вагаецца ад 600 тысяч да 3 мільёнаў рублёў. Прычым большасць крадзяжоў учыняецца ў вячэрні ці начны час з незачыненых тамбураў, лесвічных пляцовак і пралётаў. А таму ў ГУУС гаспадарам веласіпедаў, каб не стаць ахвярамі зладзеяў, раяць захоўваць элементарныя меры перасцярогі, па-першае, не пакідаць без нагляду сваіх двухколавых "коней", а, па-другое, лепш ставіць іх на ноч у гаражы ці падсобныя памяшканні, загадзя праверыўшы надзейнасць замкоў. У сваю чаргу ахвотныя да чужога дабра таксама павінны памятаць, што за крадзеж веласіпеда прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фальшывыя грошы са... звалкі Двое падазроных, якія разлічваліся ў крамах падробнымі купюрамі, заявілі праваахоўнікам, што знайшлі фальшывыя грошы на звалцы...
|
|