ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
01.06.2010
—
Новости Общества
|
ЗША ПРЫЗНАЛІ РАЗЛІЎ НАФТЫ КАТАСТРОФАЙ
Улады ЗША афіцыйна прызналі разліў нафты ў Мексіканскім заліве самой буйной экалагічнай катастрофай у гісторыі краіны, заявіла памочнік прэзідэнта Барака Абамы па пытаннях энергетыкі і змены клімату Кэрал Браўнер. Між тым уцечка нафты ў Мексіканскім заліве можа працягвацца да жніўня. У нядзелю дырэктар па вытворчасці і тэхналогіях кампаніі нафтавай кампаніі ВР (Brіtіsh Petroleum) Дуг Сатлз заявіў, што аперацыя па заліве цяжкай тэхналагічнай вадкасці ў аварыйную свідравіну ВР у Мексіканскім заліве з мэтай прадухілення наступнай уцечкі сыравіны не прывяла да пажаданага выніку. Кампанія прыняла рашэнне рабіць яшчэ адну спробу. Як перадаюць СМІ, па ацэнках урада, штодня ў мора выцякае ад 12 да 19 тысяч барэляў нафты (ад 1,9 да 3 мільёнаў літраў). На ліквідацыю аварыі кампанія BP ужо выдаткавала каля 760 мільёнаў долараў. ІЗРАІЛЬ РАЗГРАМІЎ ФЛАТЫЛІЮ МІРУ
Паводле звестак тэлеканалаў, ізраільскія вайскоўцы наблізіліся да флатыліі на маторных лодках і верталётах і настойліва парэкамендавалі павярнуць назад. Калі на іх заклікі не адбылося ніякай рэакцыі, яны абстралялі караблі з аўтаматаў. Пасля гэтага ўзброеныя людзі ўзялі на абардаж адно з суднаў. У выніку 19 чалавек загінула, яшчэ каля 50 былі параненыя. "Войска абароны Ізраіля выконвае распараджэнне ўрада аб забароне несанкцыянаванага доступу ў гэтую зону", — паведаміў прадстаўнік ізраільскай вайсковай прэс-службы. У Турцыі, грамадзяне якой апынуліся сярод загінулых, прайшлі масавыя акцыі пратэсту, а турэцкае МЗС паведаміла пра намер адклікаць свайго пасла з Ізраіля. Гэты напад на "флатылію міру" рэзка асудзілі ўлады краін Еўропы і Блізкага Усходу, і яны выклікалі для падрабязных тлумачэнняў паслоў Ізраіля. Усяго ў склад "флатыліі свабоды" уваходзяць шэсць суднаў. Караблі везлі ў сектар Газа каля 600 праваабаронцаў і 10 тысяч тон гуманітарных грузаў і будматэрыялаў, каб спыніць эканамічную блакаду анклава. Ізраіль раней забараніў каравану набліжацца да сектара, заявіўшы, што вайскоўцы адканваіруюць судны ў свой порт, а ўдзельнікаў экспедыцыі дэпартуюць на радзіму. КАРАЛЕВА ПАТРАБУЕ МІЛЬЁНЫ ФУНТАЎ НА ВЫДАТКІКаралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ патрабуе з дзяржаўнай казны дадатковых сродкаў для належнага выканання сваіх грамадскіх абавязкаў. На гэтыя мэты каралева запрасіла сем мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у дадатак да тых васьмі, якія ўжо выдаткоўвае бюджэт. Настойваючы на неабходнасці каралеўскага дадатку, прадстаўнік Букінгемскага палаца растлумачыў, што так званы Цывільны ліст — сума, якую вылучае парламент Вялікабрытаніі на ўтрыманне каралеўскага двара, а таксама каралевы Елізаветы ІІ і яе мужа, герцага Эдынбургскага Філіпа, — не мянялася на працягу апошніх 20 гадоў. Сем мільёнаў фунтаў — не такія ўжо і вялікія грошы ў маштабах Вялікабрытаніі, аднак запрос каралевы ўжо выклікаў абурэнне ў шырокай грамадскасці. ТЭРАРЫСТЫ ПАГРАЖАЮЦЬ ЧЭМПІЯНАТУ СВЕТУПаўднёвая Афрыка можа стаць ахвярай тэрарыстычнага нападу падчас чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе там гэтым летам, адзначаюць прадстаўнікі спецслужбаў ЗША. Спецыяльную ўвагу тэрарыстаў можа прыцягнуць матч зборных ЗША і Англіі, які адбудзецца 12 чэрвеня, а таксама сустрэчы з удзелам нацыянальных камандаў Даніі і Галандыі — гэтыя краіны ісламскія экстрэмісты вінавацяць у абразе мусульманскіх святыняў, у першую чаргу за карыкатуры на прарока Мухамеда. Раней міжнародная тэрарыстычная сетка "Аль-Каіда" выступіла з пагрозамі ажыццявіць тэракты падчас чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы супраць нацыянальных зборных ЗША, Англіі, Францыі, Германіі і Італіі і іх балельшчыкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ІЗРАІЛЬ РАЗГРАМІЎ ФЛАТЫЛІЮ МІРУ Вайскоўцы Ізраіля атакавалі караван з суднаў міжнароднай "флатыліі міру", якія везлі ў сектар Газа праваабаронцаў і сотні тон...
|
|