Падпісана дарожная карта Беларусі і Украіны
01.06.2010
—
Новости Общества
|
Развязаць клубок складаных пытанняў, якія існавалі паміж Украінай і Беларуссю на працягу апошніх 18 гадоў, а гэта праблемы ўзаемных разлікаў, а таксама сумеснай дзяржаўнай мяжы, закліканы дакумент, падпісаны ў Гомелі першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам і першым віцэ-прэм'ер-міністрам Украіны Андрэем Клюевым. — План сумесных дзеянняў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, які сфарміраваны па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны ў сёлетнім красавіку, можна назваць "дарожнай картай", — кажа намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. — Ён будзе ўвасабляцца на працягу некалькіх гадоў, размова не ідзе пра аднамомантныя вынікі. Але ўжо сёння, напрыклад, выкананы пункты, якія датычацца ўзаемавыгаднай лагістыкі па дастаўцы венесуэльскай нафты для Беларусі праз Украіну. Ёсць і іншыя прыклады стасункаў паміж нашымі краінамі, якія сведчаць аб узаемным паразуменні. Так, таваразварот паміж краінамі за чатыры першыя месяцы года склаў $1,1 млрд — гэта на 44 % больш, чым за такі ж перыяд летась. Як лічыць Уладзімір Сямашка, станоўчая дынаміка развіцця гандлёвых аперацый дазваляе меркаваць, што па выніках года таваразварот паміж краінамі складзе не менш за $4 млрд. Віцэ-прэм'ер лічыць, што і гэтую лічбу можна падвоіць. Прыняты дакумент стане асновай для развіцця рознабаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай на найбліжэйшыя гады. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развязаць клубок складаных пытанняў, якія існавалі паміж Украінай і Беларуссю на працягу апошніх 18 гадоў, а гэта праблемы ўзаемных разлікаў, а таксама сумеснай...
|
|