Беларускія байцы адпомсцілі за Еўрабачанне
01.06.2010
—
Новости Общества
|
Зборная Беларусі па тайскім боксе перамагла на камандным чэмпіянаце Еўропы Спаборніцтвы праходзілі пад Рымам, у мястэчку Вэлетры. Увечары ў суботу 29 мая, калі праходзіў фінал конкурсу "Еўрабачанне", нашы спартоўцы якраз рыхтаваліся да галоўных паядынкаў турніру.— Што? Расія паставіла нам усяго два балы? А Украіна ўвогуле нічога не паставіла? — абурыліся нашы байцы, калі карэспандэнт "Звязды" патэлефанаваў ім у Вэлетры. — Гэта не па-суседску. Заўтра мы ім пакажам! Адкуль такая рэакцыя на нізкія балы ад Украіны і Расіі? Гэтыя каманды — нашы галоўныя канкурэнты на чэмпіянатах па тайскім боксе. Калі зборныя Тайланда і Галандыі традыцыйна не выстаўляюць на камандныя спаборніцтвы сваіх найлепшых прафесіяналаў, то беларусы, украінцы і рускія накіроўваюць туды самых-самых. У нядзелю 30 мая рынгі мястэчка Вэлетры дыміліся ад зацятых фінальных змаганняў. Першае, пра што мы даведаліся, гэта пераканаўчая перамога і першае месца лідара зборнай Віталя Гуркова (71 кг, клуб "Патрыёт"), які накаўтаваў казаха Алмаса Смагулава ў трэцім раўндзе. Потым стала вядома, што ўпершыню чэмпіёнам Еўропы стаў Максім Маруга (63,5 кг, "Кік-файтэр"). Золата зарабілі Андрэй Кулебін (67 кг, "Кік-файтэр"), Дзяніс Ганчаронак (91 кг, "Патрыёт" ), Аляксей Кудзін (91 кг, "Сін-цяо")... Увечары ў рэдакцыю "Звязды" прыйшло смс-паведамленне ад старшага трэнера зборнай Дзмітрыя Пясецкага: "МЫ ПЕРАМАГЛІ". Канкурэнты — ужо ўзгаданыя ўкраінцы, расіяне, а таксама туркі, чэхі, славенцы — так і не змаглі шчыльна наблізіцца да нашых у камандным заліку. Такім чынам, беларускія тайбаксёры кампенсавалі сваім першым месцам 24-ю пазіцыю гурта "3+2" на "Еўрабачанні". У заўтрашнім нумары "Звязды" чытайце пра пікантныя падрабязнасці з чэмпіянату: як нашых байцоў перакармілі піцамі і спагеці, як лідар зборнай заснуў у італьянскім парку, як студэнтка БДУ і яшчэ тры магілёўскія дзяўчыны растлумачылі Еўропе, што беларускі не толькі прыгожыя, але і добра б'юцца... Яўген ВАЛОШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Беларусі па тайскім боксе перамагла на камандным чэмпіянаце Еўропы Спаборніцтвы праходзілі пад Рымам, у мястэчку Вэлетры. Увечары ў суботу 29 мая, калі...
|
|