Асфальтаванне Сацыялістычнага лічым пакуль заўчасным.... 21.by

Асфальтаванне Сацыялістычнага лічым пакуль заўчасным...

01.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытальнік

"Асфальтаванне Сацыялістычнага лічым пакуль заўчасным..."

Просім вашай дапамогі ў добраўпарадкаванні нашага завулка Сацыялістычнага, паколькі ў цяперашні момант там склаліся невыносныя абставіны. Праезная частка ўся запоўненая пясчанай масай так, што немагчыма праехаць грузавой машыне, а легкавой сюды ўвогуле лепш не накіроўвацца. Пешаходных дарожак няма, ходзім, дзе атрымаецца. А гэта ж цэнтральны накірунак, па якім ідуць у школу дзеці, увесь мікрараён ходзіць на прыём у паліклініку, у гэты ж бок трэба ісці, каб патрапіць у крамы. Шмат гадоў таму часткова паклалі бардзюры, планавалася добраўпарадкаванне нашага завулка, але ўсё рэзка абарвалася і нічога не было зроблена. Шмат разоў звярталіся вусна і пісьмова ў наш выканкам з набалелай праблемай. Нам таксама вусна і праз раённую газету адказвалі, што пакуль няма сродкаў, заплануем добраўпарадкаванне ў наступным годзе. Такіх наступных гадоў прайшло больш за 10. Зімой па нашым завулку цячэ вада і замярзае, можна катацца на каньках. А ў астатні час задыхаемся ад пяску і пылу, пакутуем ад бязводдзя, хоць тут у кожнага жыхара пракладзены водаправод.

Жыхары завулка Якімава, Ключнік, Жыбуль, Бычко, Немец, Аганаў (усяго 16 подпісаў), <І>г. Стоўбцы

Да калектыўнага ліста заяўнікаў былі прыкладзены чатыры фотаздымкі праезнай часткі завулка. На жаль, іх якасць не дазваляе надрукаваць хоць бы адзін на старонках газеты, аднак, можаце паверыць, у пэўнай ступені яны пацвярджаюць словы жыхароў адносна сваёй бяды: нават увесну пры сухім пяску відавочна, якой сур'ёзнай перашкодай ён з'яўляецца і для пешаходаў, і для машын. Можна толькі ўявіць сабе, што робіцца тут пасля непагадзі...

Даць адказ на запыт заяўнікаў, што пражываюць па вышэйназваным адрасе (або проста мусяць ездзіць ці хадзіць па завулку Сацыялістычным) мы папрасілі Стаўбцоўскі райвыканкам. Вось што паведамілі адтуль.

"Зараз у г. Стоўбцы вядзецца завяршэнне распрацоўкі плана дэталёвай планіроўкі мікрараёна №7, будаўніцтва шматпавярховых дамоў, прылеглых да завулка Сацыялістычны. Праведзенымі пошукавымі работамі ўстаноўлена, што прапускная здольнасць сетак каналізацыі, што маюцца на завулку, не дазволіць прапусціць гаспадарча-бытавыя і ліўневыя сцёкі з мікрараёна №7 і спатрэбіцца будаўніцтва над праезнай часткай завулка Сацыялістычны дадатковых інжынерных камунікацый. У сувязі з выкладзеным правядзенне работ па асфальтаванні завулка на гэты момант з'яўляецца заўчасным. Існуючае пакрыццё завулка Сацыялістычны рэгулярна (раз у месяц) прафілюе аўтагрэйдар, які маецца на балансе ў РУП "Стаўбцоўскае АКБ".

Вядома, у гэтых словах ёсць пэўная, найперш эканамічная, мэтазгоднасць. Гэта калі разважаць увогуле. Калі закрануць прыватныя моманты, кідаюцца ў вочы два факты. Першы: калі верыць на слова заяўнікам, належнага добраўпарадкавання жыхары завулка не могуць дачакацца ўжо гадоў дзесяць. Другі: у свежым адказе з райвыканкама няма ні слова пра любыя тэрміны — ці то завяршэння памянёнай распрацоўкі плана будаўніцтва, ці то самога будаўніцтва, ці то пракладкі інжынерных камунікацый... А людзям жа ў такіх умовах, якія іх не задавальняюць, трэба жыць. І колькі так жыць — невядома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Асфальтаванне Сацыялістычнага лічым пакуль заўчасным..." Просім вашай дапамогі ў добраўпарадкаванні нашага завулка Сацыялістычнага, паколькі ў цяперашні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика