На дарозе. 21.by

На дарозе

01.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтадаміно ў выкананні падлетка

Уначы ў Мазыры мікрааўтобус "Фальксваген Т-4" пратараніў 3 аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя ўздоўж дарогі. За рулём машыны быў 16-гадовы падлетак.

Вучань аднаго з мазырскіх ПТВ тайна ад бацькоў узяў ключы ад аўто і праехаўся па вуліцы Інтэрнацыянальнай. На закругленні дарогі, не знізіўшы хуткасці, ён спачатку зачапіў "Запарожац", які ў сваю чаргу знёс "Аўдзі-100", якая добра кранула "Аўдзі-80". Спрацаваў прынцып "даміно". У выніку дарожна-транспартнага здарэння разлілося паліва, і супрацоўнікі МНС, каб пазбегнуць узгарання, на ўсякі выпадак залілі пашкоджаныя аўтамабілі пенай. Няўдалага кіроўцу дасталі з машыны нават без траўмаў, а вось усе машыны атрымалі значныя механічныя пашкоджанні. Страты ўладальнікам аўто давядзецца кампенсаваць маці віноўніка ДТЗ, на якую зарэгістраваны "Фальксваген".

У ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама гавораць, што за май 2010 года ў вобласці адбылося ў 3 разы больш аварый з удзелам дзяцей, чым за той жа месяц летась. Лета толькі пачынаецца, і дарослым трэба падумаць, як энергію дзяцей накіраваць у "мірнае" рэчышча: каб пошукі рамантыкі і адрэналіну не прывялі да трагедыі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Трактарыста выразалі з кабіны

Каля вёскі Крыўчыцы Пінскага раёна 50-гадовы механізатар утрамбоўваў сянаж на трактары К-700. Але ў нейкі момант не справіўся з кіраваннем, і магутная машына перавярнулася. Вызваліць чалавека з пакарабачанай кабіны самі вяскоўцы не змаглі. Падраздзяленне хуткага рэагавання МНС справілася з задачай толькі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі. Спачатку трактар павярнулі на бок. А затым трактарыста літаральна выразалі з таго, што засталося ад кабіны. Чалавек дастаўлены ў бальніцу. Як сказаў карэспандэнту газеты кіраўнік прэс-службы Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, пінскі трактарыст у кашулі нарадзіўся. Для такога выпадку ён атрымаў адносна лёгкія траўмы, якія не пагражаюць жыццю.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтадаміно ў выкананні падлетка Уначы ў Мазыры мікрааўтобус "Фальксваген Т-4" пратараніў 3 аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя ўздоўж дарогі. За рулём машыны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика