Справа аб пажары на МЗВТ перададзена ў папярэдняе расследаванне ГУУС Мінгарвыканкама. 21.by

Справа аб пажары на МЗВТ перададзена ў папярэдняе расследаванне ГУУС Мінгарвыканкама

01.06.2010 17:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальная справа аб пажары на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі перададзена ў папярэдняе расследаванне ГУУС Мінгарвыканкама. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы.

Нагадаем, пажар на МЗВТ адбыўся 11 мая. Падчас яго тушэння загінулі чацвёра ратавальнікаў. Нанесены ўрон ацэнены прыкладна ў 623 млн. рублёў.

Па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС распачата справа на падставе ч. 3 арт. 304 КК (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі). Падчас расследавання затрымалі, а пазней адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе 47‑гадовага зваршчыка і 28‑гадовага майстра МЗВТ.

Паводле версіі следства, рабочы (ён прайшоў адпаведную падрыхтоўку, праверку ведаў і атрымаў пасведчанне і талон аб праходжанні пажарна‑тэхнічнага мінімуму) па ўказанні непасрэднага кіраўніка — майстра — пры вытворчасці газазварачных рамонтных работ у складскім памяшканні прадпрыемства парушыў правілы пажарнай бяспекі. На аснове звестак, якія маюцца, следства мяркуе, што падчас працы ён не выконваў меры бяспекі, а пасля заканчэння ўважліва не агледзеў месца правядзення работ і не ліквідаваў выяўленыя парушэнні. Менавіта гэтая неасцярожнасць, мяркуюць следчыя, і стала прычынай ўзнікнення пажару ў складскім памяшканні.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа аб пажары на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі перададзена ў папярэдняе расследаванне ГУУС Мінгарвыканкама. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика