АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

03.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінпрыроды Беларусі стварае рабочую групу для высвятлення прычын масавага ўсыхання дрэваў у лясных масівах, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра Галіна Валчуга. "Мы сутыкнуліся з гэтай з'явай некалькі месяцаў таму і пакуль не гатовыя назваць прычыну", — сказала яна. У склад групы ўвойдуць спецыялісты прыродаахоўнай галіны, навукоўцы.

Скутарыст загінуў пад коламі грузавіка ў Гомельскім раёне. Мясцовы жыхар, які ехаў на скутары па дарозе, упаў. У гэты час на яго і наехаў МАЗ. Як сведчыць ДАІ, гэта не першы падобны выпадак. З-за невялікага дыяметра пярэдняга кола скутары нярэдка перакульваюцца, пры рэзкіх манеўрах часам вадзіцелі пералятаюць праз руль і разбіваюцца. Дарожная міліцыя раіць скутарыстам выбіраць спакойны стыль ваджэння, не рабіць рэзкіх манеўраў. Пажадана таксама надзяваць ахоўны моташлем.

У выніку ўдару маланкі загінуў 55-гадовы жыхар вёскі Уза Буда-Кашалёўскага раёна. Трагедыя адбылася позна вечарам. Паводле папярэдняй інфармацыі, калі пачалася навальніца, мужчына знаходзіўся ў адкрытым полі, за 150 м ад дрэва. Ён быў дастаўлены ў бальніцу, аднак выратаваць яго не змаглі.

Смяротна траўмаваны электрычным токам 16-гадовы жыхар пасёлка Мухавец Брэсцкага раёна. Гэта здарылася а першай гадзіне ночы 1 чэрвеня. Крык сына, які знаходзіўся ў сваім пакоі адзін, пачула яго маці. Жанчына знайшла сына без прыкметаў жыцця на падлозе. Паводле папярэдніх звестак, старшакласнік праводзіў эксперыменты з электрычным токам, ад удару якога і загінуў. Праверку праводзіць пракуратура Брэсцкага раёна.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ   У Акцюбінску (Казахстан) паліцэйскія ўпершыню ў сваёй практыцы ўбачылі вадзіцеля, які кіраваў машынай, абуўшы канькі. Раніцай у мінулую пятніцу паліцэйскія спынілі машыну "BMW" для праверкі дакументаў. Высветлілася, што 30-гадовы вадзіцель кіраваў аўтамабілем, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. Калі вартавыя парадку папрасілі мужчыну выйсці з машыны для правядзення экспертызы, аказалася, што ён абуты ў канькі. Затрыманы патлумачыў, што збіраўся пакатацца на катку ў гандлёва-забаўляльным цэнтры. Як паведаміў інспектар службы бяспекі руху, кіроўцы за канькі пакарання не будзе, але пасведчання ён можа пазбавіцца па рашэнні суда за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Акцюбінску (Казахстан) паліцэйскія ўпершыню ў сваёй практыцы ўбачылі вадзіцеля, які кіраваў машынай, абуўшы канькі. Раніцай у мінулую пятніцу паліцэйскія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика