Сімволіка ліку сорак
03.06.2010
—
Новости Общества
|
Лік 40 бадай што самы загадкавы, самы таямнічы не толькі ў славянскай, але і ў еўрапейскай культуры. У лічбавым кодзе традыцыйнай культуры беларусаў найвышэйшым напружаннем супрацьстаяння надзелены двойка і тройка, шасцёрка і дзявятка, лікі дванаццаць і трынаццаць. Разам з тым, ёсць лікі, якія вызначаюць пазіцыю "цэнтра" і таму яны не ўтвараюць бінарных апазіцый, а самі ў сабе ўтрымліваюць два полюсы супрацьстаяння. Да іх можна аднесці лік сем і асабліва сорак. Значная колькасць міфалагічных і вуснапаэтычных кантэкстаў сведчаць пра тое, што лік сорак сімвалізуе завершанасць, вычарпальнасць, статусную закальцаванасць і адначасова задае зону памежжа і пераход у іншасвет. Абавязковым патрабаваннем да нявесты было прыгатаваць пасаг, сярод якога галоўнае месца займалі сорак ручнікоў. Калі маладая развітвалася са сваім домам, то выконвала абавязковае развітальнае дзеянне: яна ішла вакол усіх прысутных, пачынаючы ад чырвонага кута, і ўсім кланялася. Як толькі чарга даходзіла да маці, жанчыны пачыналі спяваць: "Мамачцы аж у перадочкі пакланюся, мамачцы — аж у перадочкі, да за яе цёмныя ночкі: трынаццаць ночак не спала, сорак свечак спаліла, пакуль мяне ўзрасціла". У валачобных песнях падаецца апісанне абраду жніва і спецыфічнай з'явы беларускіх дажынак — талакі, удзел у якой бралі не толькі сваякі, але і проста аднавяскоўцы. Гурт людзей працаваў зладжана і плённа, таму што на кожным этапе збору ўраджаю працавала не проста сорак чалавек, а тры разы па сорак. Каб пазбавіць чалавека ад смяротнай хваробы, неабходна заказаць у храме малебен, які так і завецца "саракауст", раздаць сорак міластыняў і на працягу трох начэй паліць па дванаццаць свечак. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лік 40 бадай што самы загадкавы, самы таямнічы не толькі ў славянскай, але і ў еўрапейскай культуры. У лічбавым кодзе традыцыйнай культуры беларусаў найвышэйшым...
|
|