"Гавары праўду" зьбіраюцца закрыць праз суд
04.06.2010
—
Новости Общества
|
![]() 18 траўня ў офісе ўстановы "Движение вперёд", а таксама ў кватэрах больш як 20 актывістаў кампаніі "Гавары праўду" па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы. У актывістаў забралі кампутары, дакумэнты, грошы. Дырэктар установы, паэт Уладзімер Някляеў, актывісты Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў былі затрыманыя і тры дні правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў якасьці падазроных па справе паводле 250-га артыкула Крымінальнага кодэксу — "распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах". Абвінавачаньне па гэтай справе нікому ня выстаўленае дагэтуль. У Ленінскім РАУС Менску, дзе вядзецца справа, ад камэнтароў адмаўляюцца, спасылаючыся на незавершанасьць расьсьледаваньня. Забраныя кампутары, носьбіты інфармацыі, дакумэнты і грошы нікому з актывістаў дагэтуль не вярнулі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 10 чэрвеня прызначана папярэдняе слуханьне ў справе закрыцьця асьветніцкай установы "Движение вперёд", адной з праграмаў якой ёсьць кампанія "Гавары праўду". Пра... |
|