Паркоўка ў Мінску зноў становіцца платнай, але не ўсюды
09.06.2010
—
Новости Общества
|
У Мінску з 9 чэрвеня ўводзіцца плата за паркоўку транспарту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар ДУ "Паркоўкі сталіцы" Леанід Дарашчонак. Пры гэтым плата будзе спаганяцца на паркоўках, якія абсталяваны сродкамі па прыёму грошай — касавымі апаратамі і паркаматамі (спецыяльныя карткі можна набыць у газетных кіёсках). Таму платных парковак у сталіцы будзе менш: замест дваццаці, як гэта было раней, — пяць. Але гэта пакуль. Астатнія будуць пераходзіць з разраду бясплатных у платныя па меры аснашчэння абсталяваннем, растлумачыў Леанід Дарашчонак. Кантралёры на паркоўках застануцца. Яны будуць толькі сачыць за аплатай. Браць грошы яны не маюць права. Пералік платных аўтамабільных парковак: па вул. Ульянаўскай (пляцоўка насупраць дамоў №№ 22, 24) на 130 машынамесцаў; на пл. Паўднёвай (ДС Дружная) на 100 машынамесцаў; на пл. Юбілейнай (каля дома № 2 па вул. Кальварыйская) на 60 машынамесцаў; па вул. В. Харужай 22, 24 на 100 машынамесцаў; па вул. Мяснікова (цотны бок каля дома № 40) на 70 машынамесцаў. Тарыфы на паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах, зацверджаныя рашэннем гарвыканкама: — паркоўка транспартнага сродку да 20 хвілін — Br1 тыс., ад 21 хвіліны да 1 гадзіны за кожную наступную гадзіну паркоўкі — Br2 тыс.; — кругласутачная паркоўка транспартнага сродку за адну гадзіну часу з 19.00 да 9.00 — Br300; — абанемент на месяц для паркоўкі транспартнага сродку пры рэалізацыі фізічным асобам — Br80 тыс., юрыдычным асобам — Br100 тыс.; — пры разліку карткамі паркоўкі з фіксаваным часам 20 хвілін — Br1 тыс., 60 хвілін — Br2 тыс. Таксама зацверджаны тарыфы пры разліку электроннымі дэбетовымі карткамі. Паркоўка легкавых аўтамабіляў з прычэпам, мікрааўтобусаў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў аплачваецца па тарыфу ў двайным памеры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску з 9 чэрвеня ўводзіцца плата за паркоўку транспарту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар ДУ "Паркоўкі сталіцы" Леанід Дарашчонак. |
|