9 модных жаночых рэчаў, якія не падабаюцца мужчынам. 21.by

9 модных жаночых рэчаў, якія не падабаюцца мужчынам

10.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амаль усе найбольш папулярныя сярод дзяўчат рэчы падаюцца мужчынам несэксуальнымі, непрывабнымі і наогул дзіўнымі.

Вось як выглядае топ прадметаў гардэроба і аксесуараў, якія жанчыны памылкова лічаць сэксуальнымі.

1. Шаравары ва ўсходнім стылі (яны ж афгані)

Нічога дзіўнага, што гэтыя бясформенныя штаны трапілі ў мужчынскі антырэйтынг. Яны ж хаваюць жаночыя ногі. Як заўважыла адна з фэшн-крытыкаў, у такіх шараварах дзяўчына выглядае так, нібы ідзе па вуліцы ў яўна перапоўненым падгузніку. Каму такое відовішча спадабаецца? Да таго ж шаравары зрокава ўкарочваюць ногі, робяць клубы шырэйшымі і пераўтвараюць нават стройную дзяўчыну ў пародыю на Карлсана.

2. Камбінезоны

Дзяўчатам не варта забывацца, што такое адзенне не толькі складана надзець (гузікі, складкі і швы паўсюль!), але, што асабліва абурае мужчын, немагчыма хутка зняць. Па меркаванні мужчын, у лепшым выпадку жанчына ў камбінезоне выглядае як маленькая дзяўчынка ў дзіцячым касцюмчыку, а ў горшым — як цётка, якая збегла з 1970-х гадоў.

3. "Угі"

Слова "угі" (Uggs) з'вілася дзякуючы аўстралійскай гандлёвай марцы Ugg, якая выпускае боты з авечай дубленай скуры. Прычым арыгінальныя боты з Аўстраліі па кішэні далёка не кожнаму, і таму рынак наваднілі бясконцыя копіі і падробкі, якія ўсё роўна называюць "угамі".

Зразумела, што мужчын раздражняе растыражаванасць — авечыя боцікі, якія на некаторых і насамрэч выглядаюць даволі міла, папросту прымільгаліся. "У іх няма формы — незразумела, дзе шчыкалатка, дзе пятка".

4. Павязкі на галаву

На галаве жанчыны, акрамя валасоў, наогул нічога не павінна быць, лічаць мужчыны. Ні заколак, ні гумак, ні ўпрыгажэнняў з пацерак, пер'яў і карункаў, ні нават геляў і лаку для валасоў. Прадстаўнікам мужчынскага полу, як паказала даследаванне, падабаецца гладзіць жанчын па галаве, і іх вельмі раздражняе, калі пад рукі пры гэтым трапляюцца якіясьці староннія прадметы — будзе гэта маленькае ўпрыгажэнне ці пасма валасоў, якая зляпілася ад вялікай колькасці лаку.

Павязкі на галаву, аказваецца, выклікаюць у мужчын асацыяцыі са шведскім тэнісістам Б'ёрнам Боргам, які не выходзіў на корт без махровай павязкі на галаве.

5. Сандалі-гладыятары

Што не так з гладыятарамі? Тое ж, што і з камбінезонамі — з імі трэба доўга вазіцца, а калі нарэшце знімеш іх з жаночай ножкі, то убачыш адбіткі ад раменьчыкаў. Той факт, што адбіткі на скуры застаюцца практычна ад любога адзення і абутку, прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва за аргумент не лічаць. Да таго ж, аказваецца, тыя ж раменьчыкі яшчэ і зрокава ўкарочваюць ногі дамы. Нават калі гэта гладыятары на абцасе ці танкетцы.

6. Легінсы

Моцны пол лічыць, што легінсы несэксуальныя таму, што вузенькія штонікі — гэта амаль непрыкрыты сэкс. "Няма ніякай загадкі, усё бачна і зразумела. Вось яе ногі, вось яе попа. Што тут цікавага", — сцвярджаюць мужчыны. Акрамя таго, легінсы не дагадзілі мужчынам яшчэ і тым, што яны вельмі камфортныя. "Як толькі жанчына прывыкае насіць такое простае і зручнае адзенне, шляху назад ужо няма", — адзначаюць прадстаўнікі моцнага полу. З другой прэтэнзіі выцякае і трэцяя: камфорт падабаецца ўсім, таму легінсы носяць і пышныя прыгажуні. А вось мужчыны лічаць гэта недапушчальным. "Іх ногі становяцца падобнымі на сардэлькі", — аргументуе мужчынскі пол. Але ж цікава: з якога гэта часу сардэлькі падаюцца мужчынам неапетытнымі?

7. Смокінгі

Рэч у тым, што нават сэксуальны жаночы смокінг — гэта нязручнае адзенне, якое закрывае рукі і зону дэкальтэ. Мужчыны, якія, як вядома, кахаюць вачамі, выкарыстоўваюць свой любімы аргумент — мы простыя істоты і не любім загадкавасці і таямнічасці, і таму нам не падабаюцца смокінгі.

8. Камбінезоны з адкрытай спінай

Ніякіх асацыяцый з дзяўчаткамі з пясочніцы паўкамбінезоны ў прадстаўнікоў моцнага полу не выклікаюць. Ім падаецца, што ў такім уборы жанчына больш падобная на будаўніка. Такое ўражанне ў мужчын складваецца ад таго, што жаночая фігура, па іх меркаванні, выглядае ў свабодным камбінезоне з адкрытай спінай як аловак у шклянцы. Іх не задавальняе тое, што яны не бачаць ніякай фігуры, бо яе хавае злашчасны камбінезон. І яшчэ мужчынам не падабаюцца тканіны, з якіх шыюць такія камбінезоны (яны даволі грубыя)

9. Вельмі вялікія сонечныя акуляры

Мужчынам вельмі вялікія сонечныя акуляры падаюцца падазронымі. Яны лічаць, што ў акулярах, якія закрываюць палову твару, жанчына выглядае так, нібы ў яе жыцці якіясьці праблемы. Магчыма, яна злоўжывае алкаголем, ці хаваецца ад кагосьці, а магчыма, у яе велізарны сіняк — хто ведае? Ну а галоўны казус, які звязаны з вялікімі акулярамі, — гэта немагчымасць пацалаваць жанчыну. А калі нельга пацалаваць, то якая ўжо тут сэксуальнасць? Што перашкаджае іх зняць перад пацалункам, абсалютна незразумела, але мужчыны лепш ведаюць.

Як бачна, мужчынам не падабаецца вельмі многае з тых рэчаў, што так палюбілі жанчыны. Але ж і не ўсе жанчыны набываюць абноўкі выключна дзеля таго, каб ачмураць натоўп незнаёмцаў. Многім хочацца падабацца перш за ўсё самім сабе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль усе найбольш папулярныя сярод дзяўчат рэчы падаюцца мужчынам несэксуальнымі, непрывабнымі і наогул дзіўнымі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика