Міністр Радзькоў: Беларускіх сілавікоў рыхтуюць у Расіі. 21.by

Міністр Радзькоў: Беларускіх сілавікоў рыхтуюць у Расіі

10.06.2010 16:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў выступіў на V Беларускім міжнародным медыяфоруме «Партнёрства ў імя будучыні».

«Сёння можна з задавальненнем канстатаваць, што сістэмы адукацыі краін, утвораных на постсавецкай прасторы, справіліся з пастаўленымі задачамі. І па паказальніках у сферы адукацыі па вартасці індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу, як правіла, знаходзяцца ў групе развітых краін свету (Рэспубліка Беларусь — 28 месца сярод 182 краін свету)».

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што ў сістэме дашкольнай адукацыі на 100 працэнтаў забяспечаны ахоп дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы. А колькасць дзяцей, якія наведаюць дашкольныя ўстановы, складае 80 працэнтаў. Акрамя гэтага ён звярнуў увагу на створаныя ўмовы для атрымання базавай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

«У краіне няма катэгорый насельніцтва, якія не навучаюцца».

Міністр сказаў і аб масавым жаданні насельніцтва краіны атрымліваць вышэйшую адукацыю. Па яго словах,

агульная колькасць студэнтаў дасягнула 430 тысяч чалавек.

Міжнародная дзейнасць у галіне адукацыі рэалізоўваецца на аснове 67 міжнародных дамоў.

«Павялічваецца колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ. Цяпер іх агульная колькасць перавысіла 9 тысяч чалавек. Безумоўна, прыярытэт аддаецца супрацоўніцтву ў межах Садружнасці незалежных дзяржаў, ЕўрАзЭС, Саюзнай дзяржавы. У аснове такой працы — стварэнне адзінай (агульнай) адукацыйнай прасторы».

Колькасць грамадзян Расіі, што атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў Беларусі, складае 1193 чалавекі. У ВНУ Расіі, якія падпарадкоўваюцца Федэральнаму агенцтву па адукацыі, навучаецца каля 10 тысяч беларусаў.

«Акрамя гэтага, рэалізуюцца праекты падрыхтоўкі ў Расійскай Федэрацыі спецыялістаў для сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь».
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў выступіў на V Беларускім міжнародным медыяфоруме «Партнёрства ў імя будучыні».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика