Праект навінак у крэдытаванні будоўляў маладым сем'ям
13.06.2010
—
Новости Общества
|
![]() Другім слушным момантам праекта новага ўказа з'яўляецца прапанова аб зніжэнні працэнтнай стаўкі льготных жыллёвых крэдытаў да 3 працэнтаў гадавых для маладых сем'яў, якія маюць дваіх няпоўнагадовых дзяцей, у гарадах з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек. Сёння льготны крэдыт пад будаўніцтва жылля для такіх сем'яў выдаецца пад 5 працэнтаў гадавых. Спецыялістамі Мінбудархітэктуры падлічана, што гэтай нормай могуць скарыстацца да 90 тысяч маладых сем'яў. Адначасова гэтым дакументам вызначаецца далейшае дэталёвае ўдакладненне катэгорыі маладая сям'я, згодна з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць на практыцы падчас крэдытавання такіх сем'яў. Праект указа дазваляе шматдзетным сем'ям, якія будуюць жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, атрымліваць дадатковы льготны крэдыт для будаўніцтва гаспадарчых пабудоў у памеры да 20 працэнтаў ад кошту будаўніцтва нарматыўнай ільготнай крэдытуемай плошчы. Удакладняецца і спрашчаецца льготнае крэдытаванне сем'яў і асобных чаргавікоў, якія будуюць жыллё за межамі тых населеных пунктаў, у якіх яны жывуць. Пашыраецца магчымасць такога будаўніцтва. Праектам указа разглядаюцца розныя спрэчныя працоўныя моманты, якія ўзнікаюць пры афармленні крэдытаў, калі сем'і жывуць у адным горадзе ці раёне, а будуюцца ў іншым. Нагадаем, што гэтае новаўвядзенне датычыцца розных населеных пунктаў у межах адной вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямі спецыялісты будаўнічай галіны падрыхтавалі праект указа, дзе прапісаны змяненні і дапаўненні ў нарматыўныя дакументы па пытаннях жыллёвага...
|
|