95% спраў аб банкруцтве прыпадае на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. 21.by

95% спраў аб банкруцтве прыпадае на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці

15.06.2010 14:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Большасць спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) у студзені—маі гэтага года прыпадала на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці.

Згодна са звесткамі, абнародаванымі Вышэйшым гаспадарчым судом (ВГС), паводле вынікаў пяці месяцаў колькасць спраў аб банкруцтве прадпрыемстваў склала 1.490. З іх 1.419 спраў тычыліся банкруцтва прыватных прадпрыемстваў (95,2%), 71 — дзяржаўных, а таксама арганізацый, якія маюць у статутным фондзе долю дзяржуласнасці. У іх ліку былі горадаўтваральныя, бюджэтаўтваральныя і сістэмаўтваральныя арганізацыі, адзначае ВГС.

734 справы аб банкруцтве (49,2%) знаходзіліся ў судаводстве гаспадарчага суда Мінска.

Колькасць спраў, па якіх прынята рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй, больш чым у тры разы перавышае колькасць тых, па якіх вынесена рашэнне аб эканамічнай неплацежаздольнасці з санацыяй.

У маі распачата судаводства па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці рэспубліканскага гандлёвага унітарнага прадпрыемства »Беларусзамежгандаль», ААТ «Маладзечна грамадскае харчаванне». Завершана ліквідацыйная вытворчасць па справе Бычыхінскага льнозавода (Віцебская вобласць), адкрыта ліквідацыйная справа адносна камерцыйнага гандлёвага даччынага унітарнага прадпрыемства «Слонімскі гандлёвы цэнтр» (Гродзенская вобласць).


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) у студзені—маі гэтага года прыпадала на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. Згодна са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика