Лукашэнка: Замежныя інвестары павінны забяспечваць максімальную глыбіню перапрацоўкі малака. 21.by

Лукашэнка: Замежныя інвестары павінны забяспечваць максімальную глыбіню перапрацоўкі малака

18.06.2010 15:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы СТАА «Юнімілк Шклоў».

Звяртаючыся да аперацыйнага дырэктара ААТ «Кампанія Юнімілк» (Расія) Міхаіла Галуева, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна арыентавацца ў першую чаргу на глыбіню перапрацоўкі. «Хачу, каб вы выраблялі ўвесь спектр прадукцыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, «вывозіць малако ў пачках — гэта добра, але гэта не тое, што нам патрэбна». «Калі будзеце працаваць, як у сябе дома, і дбаць аб краіне, то атрымаеце самую поўную падтрымку і будзеце працаваць у такіх аб’ёмах, як захочаце», — сказаў прэзідэнт Міхаілу Галуеву.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кампанія «Юнімілк Шклоў» з’яўляецца своеасаблівым эксперыментальным праектам. «Масава мы не пойдзем па шляху прыцягнення замежных інвестараў у перапрацоўку па зразумелых прычынах: у нас і сваіх прадпрыемстваў хапае», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што з перапрацоўкай праблем у Беларусі няма, тым больш што запатрабаванасць малочнай і сельскагаспадарчай прадукцыі ў цэлым на сусветным рынку толькі ўзрастае.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы СТАА «Юнімілк Шклоў».Звяртаючыся да аперацыйнага дырэктара ААТ «Кампанія Юнімілк» (Расія)...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика