Акцыя памяці пад Чэрвенем
28.06.2010 16:02
—
Новости Общества
|
27 чэрвеня сябры Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі — БНФ правялі штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы памяці ахвяраў расейскага генацыду ў горадзе Чэрвені (былы Ігумень) Менскай вобласьці.
Вялікая група сяброў Партыі прыбыла з Менска, Баранавічаў і Слуцка і распачала мерапрыемствы каля будынка былой Ігуменскай турмы, дзе расейскія акупанты вязьнілі і катавалі беларускіх патрыётаў яшчэ ў 19‑м стагоддзі. Праз турму прашлі паўстанцы Кастуся Каліноўскага, адраджэнцы канца 19‑га — пачатку 20‑га стагоддзя. Маскоўскія акупанты савецкага пэрыяду зрабілі турму выспай Архіпелага ГУЛАГа. Тут катавалі і вязьнілі беларусаў на працягу 1917‑41 гадоў. У гэтай вязьніцы каты НКВД трымалі вязьняў апошнюю ноч перад расстрэлам 26 чэрвеня 1941 г., пасьля таго, як прыгналі іх з менскай турмы.На наступны дзень яны пагналі калёну вязьняў па шашы ў бок Расеі і непадалёк ад Чэрвеня адкрылі агонь па людзях. Было забіта больш за паўтары тысячы людзей, толькі нямногія здолелі ўцячы і выратавацца. Злачынства маскоўскага захопніка наклалася на злачынства нямецкага захопніка нашай зямлі. Фронтаўцы прайшлі шляхам беларускіх пакутнікаў пад нацыянальнымі Бел‑Чырвона‑Белымі Сьцягамі, транспарантам «Ігумен. 26 чэрвеня 1941 года.На магілах ахвяраў былі ўскладзены вянкі і кветкі, запалены сьвечкі. Людзі засьпявалі гімн «Магутны Божа». Перад грамадой выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і КХП‑БНФ, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі, Валеры Буйвал, сакратар Фронту і Партыі. У грамадзе было шмат маладых людзей і падлеткаў, якія ўпершыню пабылі на месцы Ігуменскай трагедыі. Моладзь разам з старэйшымі сьпявала патрыятычныя песьні і ваярскія гімны. Напрыканцы мерапрыемства грамада засьпявала гімн «Магутны Божа». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 чэрвеня сябры Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі — БНФ правялі штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы памяці ахвяраў расейскага генацыду ў горадзе Чэрвені...
|
|