Педафілы маюць сесці надоўга. 21.by

Педафілы маюць сесці надоўга

29.06.2010 09:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ілюстрацыйнае фота postimees.ee

Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для гомельскіх педафілаў — беларуса і ізраільцяніна — пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 13 і 13 з паловай гадоў. Слуханне справы праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.

У дачыненні да двух абвінавачаных было распачата 18 крымінальных спраў, якія ў кастрычніку 2009 года былі перададзены ў суд.

19 мая 2009 года ў Гомелі затрымалі двух мужчын — жыхара абласнога цэнтра і грамадзяніна Ізраіля, які меў права пражывання ў Беларусі.

Гамяльчанін быў вядомым у горадзе фатографам, часта здымаў вяселлі.

Затрыманыя падазраваліся ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да малалетніх хлопчыкаў. Падчас затрымання ў кватэры была канфіскавана камп’ютэрная тэхніка, фота‑ і відэакамеры, электронныя носьбіты інфармацыі. Паводле заключэння экспертызы, на CD змяшчалася парнаграфія.

У дачыненні да 47‑гадовага грамадзяніна Ізраіля было распачата пяць крымінальных спраў

па фактах учынення гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх і непаўналетніх (арт. 167 КК), а таксама шэраг спраў па фактах вырабу матэрыялаў парнаграфічнага характару (арт. 343 прым. 1 КК). Падазроны здымаў малалетніх хлопчыкаў у аголеным выглядзе. У дачыненні да другога фігуранта, 27‑гадовага жыхара Гомеля, былі распачаты крымінальныя справы па двух эпізодах згвалтаванняў і трох фактах вырабу парнаграфіі.

Пацярпелымі прызнаны пяць малалетніх хлопчыкаў і адзін непаўналетні.

Паводле слоў следчага Дзяніса Сізаненкі, падазроныя знаёміліся з хлопчыкамі на вуліцы, прапаноўвалі пачастунак — чыпсы, цукеркі, піва, спіртныя напоі, прыводзілі ў сваю кватэру і дазвалялі гуляць у камп’ютэрныя гульні.

Таксама яны ў якасці «ўзнагароджання» вадзілі дзяцей гуляць у парк, на пляж, забаўляльныя мерапрыемствы. Першапачаткова яны наладзілі знаёмства з двума дзецьмі, затым прапанавалі хлопчыкам прывесці ў госці сваіх знаёмых дзяцей, што і было зроблена. Усе шасцёра дзяцей ведалі адзін аднаго, жылі ў адным раёне, былі з сем’яў з нізкім дастаткам.

Пасля раскрыцця злачынстваў пацярпелыя пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праходзілі псіхалагічную рэабілітацыю, грамадская арганізацыя аплаціла ім паслугі адваката. Законныя прадстаўнікі дзяцей запатрабавалі кампенсацыі маральнага ўрону прыкладна на 15 млн. рублёў кожнаму.

Паводле заключэння псіхолага‑псіхіятрычнай экспертызы, абодва абвінавачаныя хворыя на педафілію.

Яны цалкам не прызнаюць віну, сцвярджаючы, што проста любяць дзяцей, таму дапамагалі ім, куплялі прысмакі, размаўлялі.

Таксама яны сцвярджаюць, што дзеці самі фатаграфавалі адзін аднаго.

Плануецца, што прысуд будзе абвешчаны 29 чэрвеня.


Алена Германовіч, БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржабвінаваўца запатрабаваў прыгаварыць двух гомельскіх педафілаў да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика