Спякота да 30 і вышэй. 21.by

Спякота да 30 і вышэй

02.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выхадныя месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук.

У пятніцу ўдзень ад 21 да 27, месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — да 30. Трэцяга ліпеня стане крыху свяжэй. Уначы будзе 10—17, удзень 22—28. У сталіцы ўначы 13—15, удзень — 22—24. У нядзелю зноў стане прыпякаць. Уначы будзе даволі душна — 12—18, удзень — 24—29. Месцамі на ўсходзе будуць ісці кароткія летнія дажджы. У першую палову наступнага тыдня гарачыня працягнецца. Уначы 14—20, удзень — 24—30. Такі тэмпературны фон большы за норму першай дэкады ліпеня на 3—8 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выхадныя месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика