Беларусь павысіла тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў на 12,7 працэнта. 21.by

Беларусь павысіла тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў на 12,7 працэнта

02.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах Беларусі з 1 ліпеня гэтага года павышаны на 12,7 працэнта і складае $1,60 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.

Новыя тарыфы зацверджаны пастановай Мінэканомікі № 79. Яна прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Беларусі і ўрадам Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, ад 8 чэрвеня 2004 года.

Нагадаем, што 1 студзеня 2010 года ўдзельны тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі быў павышаны на 4,4 працэнта і склаў $1,42 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км.

Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе "Захад-Транснафтапрадукт" (даччынае прадпрыемства расійскай АК "Транснафтапрадукт").

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах Беларусі з 1 ліпеня гэтага года павышаны на 12,7 працэнта і складае $1,60 за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика