Дзе Зьміцер Завадзкі?
07.07.2010
—
Новости Общества
|
Сёньня журналісты ў сваіх рэдакцыях у 12.00 запаляць сьвечкі ля партрэта Зьмітра Завадзкага і памаўчаць 10 хвілінаў – за кожны год зьнікненьня калегі і сябра. У гэты ж час сябрыБеларускай асацыяцыі журналістаў зьбяруцца каля дома № 70 на вуліцы Данілы Сердзіча, дзе жыў апэратар Грамадзкага расійскага тэлебачання грамадзянін Беларусі Зміцер Завадзкі. 10 гадоў таму 7 ліпеня Зміцер на сваім аўтамабілі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт, каб сустрэць Паўла Шарамета і зьнік пры загадкавых абставінах. У аэрапорце пазьней знайшлі машыну Зьмітра са сьцёртымі адбіткамі пальцаў. Следзтва прызнала датычнымі да выкрадання былога апэратара прэзыдэнта ўдзельнікаў гэтак званай “групоўкі Ігнатовіча” – былых спэцназаўцаў падразьдзялення “Алмаз”. Іх віна была прызнаная толькі ў выкраданні апэратара. Хто й за што выкраў, а, магчыма, і забіў журналіста Завадзкага, дагэтуль невядома.Кіраўнік дзяржавы неаднойчы заяўляў, што ў справе Змітра Завадзкага абавязкова знойдуць злачынцаў. Летась у інтэрвію расійскай газэце "Заўтра" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Зьмітра забілі і гэта была помста аднаго з супрацоўнікаў спэцслужбаў. Але ў судзе было даказана: Ігнатовіч і Завадзкі ня ведалі адзін аднаго. Калі ў Чачэніі затрымалі Ігнатовіча, то яго паказвала і распавядала, што на баку баевікоў ваююць прадстаўнікі беларускіх спэцслужбаў, кампанія НТВ. Таму й матыву помсціць аэратару ОРТ у Ігнатовіча не было. Яшчэ ў 2000 годзе следзтва мела ордэр на арышт камандзіра спэцназу Змітра Паўлічэнкі. Паводле неафіцыйных крыніцаў рыхтаваўся арышт тагачасных міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова і сакратара Савета бясьпекі і памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Віктара Шэймана. Тады ж высьвятленьне абставінаў выкрадання Зьмітра Завадзкага вывела сьледчых на справы паводле выкрадання Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Але справы не набылі судовых наступстваў. А пасьля прызначэньня Віктара Шэймана генэральным пракурорам, увогуле, прыпыніліся. За 10 гадоў грамадзтва так і не даведалася пра лёс Зьмітра Завадзкага. Журналісты заклікаюць падтрымаць акцыю "Сорамна забыцца!" і выказаць сваю салідарнасьць з сям'ёй Зьмітра Завадзкага. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня
|
|