Брэсцкая ДАІ збірае грошы для сям’і юнака, загінулага ад п'янага інспектара
19.07.2010 17:09
—
Новости Общества
|
Пра збор сродкаў Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца Брэсцкай ДАІ Наталля Сахарчук.
Нагадаем, 17-гадовага жыхара вёскі Шчэглікі Жабінкаўскага раёна збіў апоўначы 27 чэрвеня легкавы аўтамабіль, калі юнак ехаў на ровары па шашы М1 Брэст – Мінск. За рулём Аўдзі быў старшы лейтэнант Фёдар Аніскевіч. У крыві аўтаінспектара вызначылі 1,1 праміле алкаголя. Сахарчук: "Факт ёсць факт. Аўтаінспектар збіў раварыста, які ехаў па правілах, быў з флікерам, гэта раз. Быў п’яны, гэта два. Уцёк з месца здарэння, гэта тры. Безумоўна, гэта адзінкавы выпадак. За апошнія пяць гадоў гэта першы выпадак такога кшталту". Сахарчук: "Мы ўжо прынеслі сям’і загінулага ад рук аўтаінспектара юнака глыбокія спачуванні. Па ўсёй Брэсцкай вобласці супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі збіралі грошы, каб хоць нейкім чынам дапамагчы гэтай сям’і. Бо ж там і бацька загінуў два гады таму, на тым самым сесцы, і старэйшы сын ужо зарабляў на пражыццё". Што да адыёзнага аўтаінспектара, то ён пад вартай, чакае суду. Спадарыня Сахарчук патлумачыла: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, 17-гадовага жыхара вёскі Шчэглікі Жабінкаўскага раёна збіў апоўначы 27 чэрвеня легкавы аўтамабіль, калі юнак ехаў на ровары па шашы М1 Брэст – Мінск. За... |
|