Небяспечны сезон. 21.by

Небяспечны сезон

22.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

   Прыемна спякотны дзень правесці на рэчцы ці на возеры. Але вадаём – не месца для экстрыму. Тут трэба быць вельмі ўважлівым і асцярожным. Серада, 21 ліпеня. На кар’еры ля вёскі Асіпавічы Вілейскага раёна.

Прыемна спякотны дзень правесці на рэчцы ці на возеры. Але вадаём – не месца для экстрыму. Тут трэба быць вельмі ўважлівым і асцярожным. Серада, 21 ліпеня. На кар’еры ля вёскі Асіпавічы Вілейскага раёна.

Чатыры чалавекі патанулі за тры дні ў Маладзечанскім і Вілейскім раёнах.

Ад пятніцы да нядзелі ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах патанулі чатыры чалавекі. Яшчэ адзін, якога лічылі патануўшым, нечакана вярнуўся дамоў.

Памочнік пракурора Вілейскага раёна Віктар Гатоўка расказаў у інтэрв’ю “РГ”: у пятніцу ў сажалцы недалёка ад вёскі Снежкава патануў 30-гадовы віляйчанін. Апачываў ён на вадаёме з сябрам. Каля 18 гадзін мужчына пайшоў купацца. Нырнуў, крыху праплыў і пачаў тануць. Сябар кінуўся ратаваць, выцягнуў тапельца на бераг, але было позна. Наступіла смерць.

Другі няшчасны выпадак здарыўся ў суботу на сажалцы каля вёскі Івонцавічы. Вечарам там патануў 62-гадовы жыхар Куранца. Па заключэнні эксперта, у сажалку пенсіянер палез п’яны.

А ў аўторак, 20 ліпеня, на Віліі ў ніжнім парку 43-гадовы рыбак выратаваў жыццё 20-гадоваму хлопцу, які тануў. Як расказаў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык, здарэнне адбылося а палове сёмай гадзіны вечара. Віляйчанін рыбачыў на беразе. Пачуў крыкі і ўбачыў, што хлопец тоне. Рыбак кінуўся ў ваду, выцягнуў пацярпелага за нагу на бераг, аказаў першую дапамогу. Ужо пасля прыехалі дактары. Хлопца адвезлі ў рэанімацыю з дыягназам “патапленне, ацёк лёгкіх”.

На кар’еры ў Ізабеліне Маладзечанскага раёна ў суботу патануў 19-гадовы хлопец, а ў нядзелю ў возеры ў Насілаве – 37-гадовы мужчына. Па словах старшага памочніка пракурора раёна Дзяніса Іваноўскага, які выязджаў на месцы здарэнняў, у абодвух выпадках сведкі сцвярджалі, што маладзечанцы лезлі ў ваду нецвярозыя.

Кур’ёзны выпадак здарыўся на кар’еры ў Ізабеліне ў нядзелю. Там адпачывалі чацвёра мужчын. Выпівалі. У выніку адзін з іх знік. Яго сябры вырашылі: патануў. Паведамілі ў міліцыю. У панядзелак у Ізабеліна гатовыя былі выехаць вадалазы. Але ў гэты ж дзень у дзяжурную часць пазваніў сын зніклага і сказаў: не трэба вадалазаў, бацька вярнуўся дадому…

Здарэнні на вадзе на выхадных у Маладзечанскім раёне сталі працягам здарэнняў мінулага тыдня. 12 ліпеня на Ушы недалёка ад завулка Максіма Горкага патануў 19-гадовы хлопец. Па інфармацыі памочніка пракурора раёна Вадзіма Бярозкіна, малады маладзечанец адпачываў на рэчцы з сябрамі. Пілі піва. З вады хлопец крыкнуў сябрам: “Глядзіце, як я нырнуў!”. Пасля гэтага паплыў па цячэнні ракі, захлынуўся і загінуў.

На возеры ў Насілаве 13 ліпеня патанаў 29-гадовы мужчына. Цела знайшлі на наступны дзень. Як сцвярджаюць сведкі, ён быў нецвярозы. З разбегу ў адзенні скокнуў ваду, выплыць не здолеў…

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Ігара Мароза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад пятніцы да нядзелі ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах патанулі чатыры чалавекі. Яшчэ адзін, якога лічылі патануўшым, нечакана вярнуўся дамоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика