У Нясвіжы 27 ліпеня пройдзе неафіцыйная сустрэча прэм'ераў Беларусі і Літвы. 21.by

У Нясвіжы 27 ліпеня пройдзе неафіцыйная сустрэча прэм'ераў Беларусі і Літвы

26.07.2010 17:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чакаецца, што 27 ліпеня ў Нясвіжы пройдзе сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса. Прэс-сакратар беларускага ўрада Аляксандр Цімашэнка паведаміў БелаПАН, што сустрэча будзе мець нефармальны характар.

Як раней паведамлялася, Кубілюс 25 ліпеня накіраваўся ў адпачынак — у велапаход з сябрамі і калегамі па тэрыторыі Беларусі.

26 ліпеня турыстычная група на чале з Кубілюсам праедзе цераз Навагрудак (Гродзенская вобласць), 27 ліпеня наведае Мір (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) і Нясвіж (Мінская вобласць), а затым накіруецца ў Брэсцкую вобласць.

Як паведаміла прэс-сакратар прэм’ера Літвы Ярда Паўкштэне, веласіпедысты праедуць «дарогамі Вялікага княства Літоўскага, па гістарычных літоўскіх землях». Запланаваны сустрэчы ўдзельнікаў велапрабегу з прадстаўнікамі мясцовых літоўскіх абшчын, наведванне службы ў каталіцкім храме.

Велатур завершыцца 1 жніўня.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаецца, што 27 ліпеня ў Нясвіжы пройдзе сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса. Прэс-сакратар беларускага ўрада...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика