Група беларускіх міратворцаў будзе накіравана ў Ліван. 21.by

Група беларускіх міратворцаў будзе накіравана ў Ліван

02.08.2010 22:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня падпісаў указ нумар 400 «Аб накіраванні ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы».

Указам кіраўніка краіны для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ў склад Часовых сіл Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Ліванскай Рэспубліцы накіроўваецца група прадстаўнікоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у колькасці 9 чалавек.

Ваеннаслужачыя Беларусі прымуць удзел у місіі ААН у якасці афіцэраў штаба місіі, урачоў шпіталя, а таксама спецыялістаў па ваенна‑грамадзянскаму ўзаемадзеянню. Функцыянальныя абавязкі беларускіх прадстаўнікоў будуць звязаны з інфармацыйным забеспячэннем дзейнасці місіі, аказаннем медыцынскай дапамогі міратворцам, ажыццяўленнем узаемадзеяння Часовых сіл з грамадзянскім насельніцтвам і грамадскімі арганізацыямі.

Рашэнне аб накіраванні беларускіх спецыялістаў прынята на падставе абавязацельстваў Беларусі, што вынікаюць з далучэння рэспублікі ў 2001 годзе да сістэмы рэзервовых пагадненняў ААН, якія рэгулююць удзел дзяржаў — членаў арганізацыі ў міратворчай дзейнасці,

а таксама ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2003 года нумар 254‑З «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі».

Падрыхтоўка беларускіх міратворцаў праводзілася ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі добраахвотнасці ўдзелу, прававой і сацыяльнай абароненасці міратворцаў, усебаковага матэрыяльнага і тэхнічнага забеспячэння.

Выкананне гэтага ўказа пацвердзіць прыхільнасць Рэспублікі Беларусь да справы ўмацавання міжнароднага міру пад эгідай ААН і ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права, а таксама дасць магчымасць узмацніць пазіцыі краіны на міжнароднай арэне, стварыць новыя механізмы для рэалізацыі яе знешнепалітычных інтарэсаў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі ўказ сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика