ДАІ аб'явіла вайну мінскім маршруткам
23.08.2010 14:58
—
Новости Общества
|
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска сёння пачала аперацыю па выяўленню і спыненню парушэнняў ПДР сярод маршрутных транспартных сродкаў, паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Аперацыя прадоўжыцца да 1 верасня. Як адзначылі ў дарожнай міліцыі, сярод асноўных парушэнняў, якія дапускаюць вадзіцелі маршрутак — перавышэнне ўстаноўленай скорасці руху, выезд на сустрэчную паласу. Таксама нярэдка маршруткі праязджаюць скрыжаванні на забараняльны сігнал святлафора і парушаюць правілы манеўравання. У ДАІ нагадалі, што для маршрутак на дарозе адводзіцца першая, максімум другая паласа. У крайнюю левую паласу яны могуць заязджаць толькі пры павароце налева. Інспектары ДПС удзяляюць увагу і таму, як праводзіцца пасадка і высадка пасажыраў з маршрутных таксі. «Гэта можна рабіць толькі ва ўстаноўленых месцах», — нагадваюць у ДАІ. Акрамя таго, вадзіцель не павінен пускаць у салон пасажыраў, калі ўсе месцы заняты. Чалавек, які стаіць у маршрутцы, можа атрымаць сур’ёзныя траўмы пры рэзкім тармажэнні. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска сёння пачала аперацыю па выяўленню і спыненню парушэнняў ПДР сярод маршрутных транспартных сродкаў, паведамілі ў аддзеле... |
|