Яшчэ адным беларускамоўным класам менш
25.08.2010 16:59
—
Новости Общества
|
У Глыбокім не задаволілі жаданне школьнікаў вучыцца на роднай мове. У рэдакцыю пазваніла жыхарка вёскі Валодзькава Юлія Бука. Жанчына абураная, што ў Глыбоцкай раённай гімназіі не адкрылі беларускамоўны клас. Сп. Юлія яшчэ вясной падала адпаведную заяву ў гімназію, а дачка, якая ідзе ў пяты клас, нават здала іспыты. Але за тыдзень да пачатку навучальнага года дырэктарка гімназіі паведаміла, што сёлета беларускамоўнага класа не будзе.«Нам прапанавалі ісці ў рускамоўны альбо вяртацца ў сваю школу. А я не хачу, каб быў толькі такі выбар». Жанчына кажа, што яе ніхто не запрашаў на бацькоўскі сход, дзе вырашаліся ўсе пытанні. Дырэктарка Глыбоцкай гімназіі Людміла Хваранец паведаміла, што заяў у беларускамоўны клас сёлета было пададзена шэсць. Гэтага дастаткова. Але на гэты год было запланавана набраць два класы, у якіх вучні па жаданні бацькоў будуць вучыцца па-руску. А адкрыць дадаткова клас можна толькі рашэннем райвыканкама. Дырэктарка сказала, што 16 жніўня прайшоў сход бацькоў, якія хацелі вучыць дзяцей на роднай мове. Яны ўсе пагадзіліся аддаць дзяцей у рускамоўны клас гімназіі. Чаму аб сходзе не паведамілі Юліі Бука? Людміла Хваранец кажа, што не змаглі да жанчыны датэлефанавацца своечасова. Сп. Людміла адзначыла, што для гімназіі рускамоўныя класы — гэту хутчэй выключэнне, чым звычайная справа.Толькі адзін восьмы клас вучыцца па-руску. І вось цяпер яшчэ два пятыя дадуцца. «Вучні шостага класа хацелі перайсці на рускую мову. Мы правялі тлумачальную работу з бацькамі. Пытанне вырашылася на карысць роднай мовы». Юлія Бука з сям’ёй жыве ў вёсцы, дзе сваёй школы няма. І дачку даводзіцца адпраўляць вучыцца за тры кіламетры ад дома. Дзяўчынка ўжо настроілася перабрацца ў раённым цэнтры. Нават у музшколу паступіла. Што сям’я Букаў будзе рабіць далей? «Альбо я вяртаю дзяўчынку ў вясковую беларускамоўную школу, але пераступаю праз жаданні дачкі, альбо аддаю ў рускамоўны клас, ды пераступаю праз свае перакананні». А пакуль жанчына збіраецца звяртацца ў Міністэрства адукацыі. Падзяліцца навіной:
Сяргей Макарэвіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глыбокім не задаволілі жаданне школьнікаў вучыцца на роднай мове.
|
|